Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

павінен быў адыйсьці і схавацца ў лясох. Расійскі аддзел быў таксама настолькі аслаблены, што ня меў сілы прасьледваць паўстанцаў. Аддзел Мераслаўскага спыніўся на адпачынак каля мястэчка Радзеёва і адтуль, узмоцнены другімі групамі падышоўшага толькі цяпер Меленцкага, накіраваўся навеску Траячок. Тут аддзел прастаяў таксама некаторы час. Сяляне, даведаўшыся аб прысутнасьці сярод паўстанцаў Мераслаўскага, зыходзіліся да яго з усіх ваколічных вёсак. Мераслаўскі зьвяртаўся да іх з прамовамі, якія рабілі моцнае ўражаньне на сялян. Шмат сялян засталося ў аддзеле. Ня гледзячы на гэта, увесь аддзел Мераслаўскага не налічваў і тысячы чалавек. 21-га лютага на Мераслаўскага зноў напаў расійскі аддзел, і паўстанцы павінны былі пачаць плянавае адступленьне на лепшыя позыцыі. Пад вёскай Новай, блізка каля Прускай граніцы, паўстанцы спыніліся, каб даць бойку. Гэтая бойка і адбылася 22 лютага. Пасьля ўпартага бою аддзел Мераслаўскага быў разьбіты і накіраваўся да мяст. Казімежа.

Тут распачалася цроці Мераслаўскага агітацыя, галоўным застрэльшчыкам якой быў Меленцкі. О. Авэйдэ апісвае гэта так. „Меленцкий, как все вообще познанскі шляхтичи (он тамошний довольно богатый помещик и бывший прусский офицер) был врагом Мерославского; при том он был весьма любим своими солдатами. Хота он и послушался приказания Комитета и перешел под команду своего брага, но втихомолку распространял против него неудовольствие между подчиненными и искал удобного случая отвязаться от невыгодной для себя зависимости... Меленцкий убедил солдат, что грозившая им со всех сторон опасность была последствием ошыбок диктатора, что по своей нерешительности и трусости он пропустил самые прекрасные позиции, самые удобные минуты, в которые смело можно было победить противника. Эти убеждения и страх близкой опасности подействовали как нельзя лучше, и Меленцкий отказал Мерославскому в дальнейшем повиновении, отговарываясь нежеланием своих солдат служить под его начальством"[1]. Адзін шляхціч з аддзелу Меленцкага нават страляў у Мераслаўскага; праўда, гэты стрэл ня меў ніякіх шкодных вынікаў. Ясна, што гэты выпад проці Мераслаўскага быў лоўка задуманаю і выкананаю інтрыгаю белых, якія выкарысталі Меленцкага для гэтай мэты. Ня маючы магчымасьці пры такіх умовах заставацца ў Польшчы, Мераслаўскі павінен быў накіравацца за мяжу.

Запрашэньне Цэнтральным Народным Комітэтам Мераслаўскага ў якасьці дыктатара і зьяўленьне яго на тэрыторыі Польшчы вельмі занепакоіла земляўласьніцкую шляхту. Яна ўсімі сіламі ненавідзела і разам з тым сьмяртэльна баялася гэтага старога, спрабаванага і рашучага рэволюцыянэра, які падводзіў пад рэволюцыю соцыяльную базу аграрнай рэволюцыі. Для земляўласьніцкай шляхты гэта быў

  1. О. Авейде. Записки о польском восстании 1863 г., ст. 11.