Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

сама каб утрымаць Беларусь ад паўстаньня, белыя ў пачатку паўстаньня нават выпусьцілі з друку брошуру, напісаную ў польскай мове Я. Гейшторам, пад назваю „Голас Літвіна”. Тут падкрэсьліваўся факт сумеснага гістарычнага мінулага існаваньня Польшчы, Літвы і Беларусі, замацаванага Люблінскай уніяй; імкненьні Віленскага чырвонага Камітэту да аўтаномнасьці Беларусі называліся здрадай польскай справе. Што датычыць паўстаньня, дык брошура рэкомэндавала ўстрымлівацца ад удзелу ў ім і чакаць, як разьвінуцца далей падзеі ў Польшчы. Брошура прайшла няпрымечанай і не зрабіла ніякага ўражаньня на шырокае грамадзянства.

А між тым падзеі шпарка разьвіваліся. Паўстаньне на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі ня толькі ня спынялася, але разрасталася ўсё шырэй і шырэй. Белыя на Беларусі зразумелі, што ня можна тупацца на адным месцы, што трэба так ці іначай прыняць удзел у паўстаньні, каб накіраваць яго ў пажаданы ім бок. Атрыманыя з Варшавы весткі яшчэ больш пераканалі іх у гэтай думцы. Белыя на Беларусі даведаліся, што Варшаўскі Цэнтральны Камітэт-Жонд паступова бялее і ўрэшце пападае ў рукі белай Дырэкцыі. Для белых стала ясна, што і Беламу Камітэту на Беларусі трэба ўзяць усю ўладу ў свае рукі, вырваўшы яе тым ці іншым спосабам з рук Чырвонага Камітэту.

Каб замацаваць сваё становішча на Беларусі і Літве, белы Віленскі Камітэт ў першых лічбах сакавіка пасылае ў Варшаву ў якасьці свайго дэлегата'Вацлава Пшыбыльскага. Белы Віленскі Камітэт, у процівагу чырвонаму, заяўляе, што ён прызнае над сабою бязумоўна ўладу і кіраўніцтва Варшаўскага Камітэту-Жонду. Пабялелы Варшаўскі Жонд, зразумела, быў задаволены зваротам да яго белага Віленскага Камітэту. Ён прызнаў яго адзіным прадстаўніком паўстанчай улады на Літве і Беларусі, пакінуўшы за ім усё-ж такі некаторую самастойнасьць. Беларусі і Літве было пакінута права назначыць тэрмін паўстаньня па свайму выбару. Апроч таго, Віленскаму Беламу Камітэту было дана права самастойна назначаць на сваёй тэрыторыі працаўнікоў адміністрацыйнай паўстанчай організацыі і начальнікаў паўстанскіх аддзелаў. Камісарам Беларусі і Літвы пры Варшаўскім Жондзе быў назначаны В. Пшыбыльскі, якому было дадзена права ўдзельнічаць у пасяджэньнях Жонду з дарадчым голасам. Камісарам Варшаўскага Жонду пры Віленскім белым Камітэце быў назначаны той самы Дюлёран, што быў камісарам Жонду і пры Чырвоным Камітэце. Застаўленьне Дюлёрана на старой пасадзе тлумачыцца тым, што знаходзячыся ў Чырвоным Камітэце ён цягнуў лінію белых і пабялелага Варшаўскага Жонду. Яшчэ будучы ў Чырвоным Камітэце, ён быў у пастаянных зносінах з белымі віленскімі камітэтчыкамі і з Варшаўскім Жондам.

Наогул кажучы, асоба Дюлёрана была надта адмоўным тыпам паўстаньня 1863 году. Нават белыя, да якіх ён належаў, лічаць яго