Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/127

Гэта старонка была вычытаная

какой организации. Особенного начальника города не было вовсе: член Отдела Оскерко сам исполнял его обязанности. Он имел в городе обширные связи, но эти связи нисколько не походили на нашу Варшавскую организацию. Люди исполняли все, приказываемое Оскеркой, как друзья, а не как чиновники восстания. Говорю это с тем большим убеждением, что имел случай лично в том удостовериться. Виленская городская организация стала образовываться уже после арестования Оскерки, в июне месяце, под руководством его преемника, молодого, энергичного революционера инженера В. Малаховского".[1] З вынятку ясна, што Малахоўскі пачаў працаваць толькі пасьля таго, як белы Аддзел праваліўся і чырвоныя зноў утварылі Камітэт. З усёй „дзейнасьці" самога Аскеркі нам вядома толькі, што для ўзмацненьня і пашырэньня паўстаньня на Беларусі ён па даручэньню Варшаўскага Жонду і Віленскага Аддзелу ўвайшоў у зносіны з Пецярбурскай рэволюцыйнай польскай організацыяй.

ЗАГРАНІЧНЫ ПЕЦЯРБУРСКІ АДДЗЕЛ.

Раней мы ўжо гаварылі аб разьвіцьці рэволюцыйнага руху як наогул у Расіі, так і прыватна ў Пецярбургу. У сувязі з расійскім рэвалюцыйным рухам разьвіваўся ў Пецярбургу і польскі рэволюцыйны рух, захапіўшы моладзь, што прыехала ў сталіцу для вучэньня як з Польшчы, так і з тых губэрань, якія калісь уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай Польскай. Польскія рэволюцыйныя гурткі складаліся як з студэнтаў, так і з афіцэраў ваеннай акадэміі і іншых вайсковых школ. Пецярбург ужо перад паўстаньнем быў тым рэзэрвам, з якога рэволюцыйны рух у Польшчы браў рэволюцыйныя сілы. Пецярбург даў паўстаньню такіх відных рэволюцыянэраў, як Яраслаў Дамброўскі, Оскар Авэйдэ, Кастусь Каліноўскі, Людвік Зьвярждоўскі, З. Серакоўскі і інш. Апроч вучнёўскай моладзі, у Пецярбургу жыло шмат палякаў і наогул ураджэнцаў так званых заходніх губэрань, што займалі розныя пасады ў дзяржаўных установах расійскай сталіцы. Часам гэта былі пасады вельмі, высокія і адказныя. Рэволюцыйны рух ня мог не закрануць і гэтых урадоўцаў. Часам яны прымалі непасрэдны ўдзел у працы гурткоў, часам проста спачувалі рэволюцыйнаму руху і дапамагалі яму сродкамі, памяшканьнямі, сваімі сувязямі і г. д. Дзякуючы гэтым „спачуваючым", рэволюцыйныя гурткі маглі яшчэ лепш законсьпіравацца, здабываць сродкі і яшчэ шырэй распаўсюджваць сваю дзейнасьць.

Да пачатку паўстаньня, як мы ўжо гаварылі вышэй, дзейнасьць гурткоў насіла больш пропагандыцка-культурніцкі напрамак. Сябры

  1. О. Авэйдэ. Записки о польском восстании 1863 г., ст. 72-73