Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

бюрократычным рэжымам. Гэта трэба падкрэсьліць тым больш, што найбольшую актыўнасьць у паўстаньні 1863 году выявіла ня буйная, а дробная шляхта і буржуазія, за якою стаялі рабочыя, рамесьнікі і частка сялянства. Зусім правільна робіць т-ш Ясінскі, калі ён паўстаньне 1863 году ацэньвае іменна так. Ён кажа наступнае. „Дзякуючы адноснай слабасьці (ня гледзячы на яе хуткі прырост) і дзякуючы няўстойлівасьці буйной гарадзкой буржуазіі, менавіта дробная буржуазія зьяўляецца ініцыятарам буржуазна-дэмократычнай рэволюцыі ў Польшчы. Менавіта яна — дробная буржуазія — творыць тагочасную паўстанскую організацыю, памыкаецца да політычнай гегемоніі ў паўстаньні 1863 году, надае яму яго выдатны буржуазна-дэмократычны характар і трымае гэтую гегемонію да захопу кіраўніцтва белымі... Белыя маглі моцна тармазіць рэволюцыйны размах барацьбы, але ні на хвіліну не маглі і нават не стараліся пазбавіць рух яго буржуазнага характару".[1] Тое, што т-ш Ч. Ясінскі гаворыць аб Польшы, трэба сказаць і аб Беларусі, з тою только папраўкаю, што на Беларусі буйная буржуазія была яшчэ слабейшая і больш няўстойлівая, чым у Польшчы, а фэўдальная магнатэрыя — мацнейшая, чым у Польшчы.

Прыблізна таксама глядзіць на характар паўстаньня 1863 году і т-ш М. Н. Пакроўскі. Даючы характарыстыку рэволюцыйнага руху 60-х і 70-х гадоў у Расіі, ён закранае і паўстаньне 1863 году. „Рэволюцыйны рух 60 - 70-х гадоў ёсьць, такім спосабам, рух дробнабуржуазнай інтэлігенцыі. Менавіта інтэлігенцыя і рабіла яго рэволюцыйным... Калі дробны буржуа даволі эдукаваны, дык ён добра бачыць прынамсі свайго бліжэйшага ворага, ад якога ён, дробны буржуа, церпіць больш за ўсё. Для дробнабуржуазнай інтэлігенцыі ў Расіі часу „вялікіх рэформ" такім бліжэйшым ворагам была прыгоньніцкая дзяржава... Дробнабуржуазныя дэмократы, пажаданьні якіх ня ішлі далей Устаноўчага Сойму, былі і ў нас... На моладзь і на больш бедных розначынцаў гэта мела малы ўплыў, і сапраўдная політычная дробнабуржуазная рэволюцыя выбухнула ў пачатку 60-х гадоў не ў самой Расіі, а ў Польшчы".[2]. Такім чынам і т-ш Пакроўскі стаіць на пункце погляду прызнаньня паўстаньня 1863 году політычнай дробнабуржуазнай рэволюцыяй

Аб поглядах таварыша Ў. І. Леніна на паўстаньне 1863 году мы будзем гаварыць ніжэй, але тут мы закранем пытаньне пастолькі, паколькі і т-ш Ленін польскія паўстаньні 40-х і 60-х гадоў называе „шляхецкім вызваленчым рухам". Калі мы вышэйпаказаныя словы[3] ўвязваем з усім контэкстам артыкулу, то бачым, што назва паўстанскіх рухаў „шляхецкімі вызваленчымі рухамі" не перашкаджае т-шу Леніну прызнаць, што яны мелі „першараднае значэньне з пункту по-

  1. Ч. Ясінскі. Ibidem, ст. 49
  2. М. Покровский. Русская история в самом сжатом очерке. Ч. І и ІІ. ГИЗ 1922 г., ст. 130—1
  3. Н. Ленин. Собрание сочинений. 1921 г. ГИЗ. Т. XIX, ст. 132