Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/158

Гэта старонка была вычытаная

ціўнікі сышліся каля вёскі Владыкава, Вілейскага павету, 16 мая 1863 году, Адбылася зацятая бойка, якая цягнулася чатыры гадзіны. Паўстанцы, ня гледзячы на тое, што яны былі значна горш узброены, не пакідалі пляцу бою. Страты з абодвух бакоў былі вялікія. Па офіцыйных расійскіх даных на пляцы бою забітых паўстанцаў засталося 70 чалавек. Ня вытрымаўшы націску, паўстанцы ўрэшце кінуліся ўцякаць. Пад абстрэлам расійскага аддзелу яны павінны былі пераплыць рэчку Ілію, што выклікала з іх боку таксама значныя страты. Жандарскі штаб-афіцэр Менскай губэрні даносіць шэфу жандараў аб гэтым так: „Мятежники, спасаясь бегством, бросились вплавь под выстрелами через реку Илию, где их погибло более ста человек вместе с предводителем шайки Козелом. В плён взято 13 и ксёндз один; захвачено знамя, ружей 68, много пистолетов, сабель и другого оружия, лошадей 10 и разные бумаги. С нашей стороны убито нижних чинов 7, ранено 33, из офицеров ранены Великодуцкого пехотного полка, поручик Воронков и прапорщик Данилов, а полковник Галл контужен в голову и шею".[1] Трэба думаць, што гэты офіцыйны докумэнт павялічвае страты паўстанцаў (якіх ён называе, па казённай номэнклятуры таго часу, „шайкай мятежников") і зьмяншае страты расійцаў, каб зрабіць перамогу над паўстанцамі больш бліскучай.

Жандары па Віленскай губэрні вельмі сачаць за настроямі сялянства і за адносінамі яго да паўстанцаў.[2] З адносьніку Віленскага жандарскага штаб-афіцэра Лосева мы даведваемся, што паўстанцы вядуць сябе вельмі тактоўна ў адносінах да сялян, што яны акуратна аплачваюць гатоўкаю ўсе тыя выдаткі, якія робяцца для іх сялянамі. Зусім іначай стаіць справа з расійскімі аддзеламі: яны ў зварот выдаткаў даюць сялянам толькі контрамаркі, якія ня маюць ніякай рэальнай каштоўнасьці. Яшчэ горш робяць казацкія аддзелы, якія ўсё патрэбнае ім бяруць у сялян сілком і нічога ня плацяць. Лосеў вельмі непакоіцца аб тым, што пры такіх умовах трудна чакаць ад беларускага сялянства праўдзіва-патрыятычных адносін да расійскага ўраду. Так думае Віленскі жандарскі штаб-афіцэр у красавіку 1863 году. У пачатку мая непакоіцца аб беларускім сялянстве ўжо IV округ корпусу жандараў, што знаходзіцца ў Віленскай губэрні. З данясеньня яго ў Пецярбург на імя шэфа жандараў мы даведваемся, што сяляне, якія да тых часоў былі вернымі расійскаму ўраду, пачынаюць хістацца, бо бачаць, што ўрад ня мае моцы абараняць іх ад паўстанцаў. Далей аўтар данясеньня дадае, што ўжо былі прыклады, калі да паўстанцаў далучаліся сяляне, якія потым пападалі ў палон расійскім часьцям. Гэтыя даныя гавораць аб тым, што калі сялянства ў сваёй масе за

  1. Rок 1863 na Minszczynie. Ст. 39
  2. Выпісы з докумэнтаў 3-га аддзяленьня, зробленыя т-шом Віткоўскім, Віленская губ., перахоўваюцца ў БАН.