Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/160

Гэта старонка была вычытаная

станцы з Менскага, Барысаўскага і Ігуменскага паветаў сконцэнтраваліся ў Ігуменшчыне. Па офіцыйных вестках паўстанцы ў Ігуменшчыне складаюцца з памешчыкаў, дробнай шляхты, урадоўцаў, гімназыстаў і дваровай чэлядзі. Сяляне тут у масе не спачуваюць паўстанцам. Найвялікшым паўстанскім аддзелам у Ігуменшчыне зьяўляецца група Баляслава Сьвентаржэцкага; на чале аддзелу стаіць былы штаб-ротмістар расійскай арміі Карказовіч. 27 красавіка адбылася бойка пад вёскай Тараканаўкай Барысаўскага павету. Паўстанцы павінны былі адыйсьці і схавацца ў лясох. 28-га красавіка адбылася сутычка паўстанчага" .аддзелу пад начальствам Труса з ротаю Сеўскага палку пры вёсцы Пятроўшчына, Ігуменскага павету. 29-га красавіка, уначы, у вёсцы Сінела быў зроблены нечаканы напад паўстанцаў на роту Вялікалуцкага палку, што ішоў у Ігумен. 29-га красавіка пад Багушэвічамі адбылася сутычка расійскага аддзелу з паўстанскім аддзелам Сьвентаржэцкага - Карказовіча. Пасьля ўпартай бойкі паўстанцы адышлі і схаваліся ў лясох.

2-га мая пры вёсцы Ялоўцы, Ігуменскага павету, рота Інгерманляндзкага палку спаткалася з паўстанскім аддзелам, на чале якога стаяў Дыбоўскі. Пасьля даволі ўпартай бойкі паўстанцы былі разьбіты, і сам Дыбоўскі быў забіты. 4 мая пад вёскаю Жабічы, таго-ж павету, адбылася бойка паміж расійскім і паўстанскім аддзелам Есьмана, у якім налічвалася каля 80 чалавек. Паўстанцы былі разьбіты. Страты іх былі такія: 6 забіта, 9 узята ў палон і 8 затрымана мясцовым жыхарствам. З гэтых 23-х паўстанцаў 15 былі дваранамі: лічбы вельмі тыповыя. 9 мая адбылася вялікая бойка пад вёскаю Юрычы, Ігуменскага павету, паміж расійскім і паўстанскім аддзелам Сьвентаржэцкага, што налічваў каля 400 чалавек. Паўстанцы ў густым лесе зрабілі з дрэваў завалы і ўпарта бараніліся на працягу дзьвёх гадзін. Страты былі вялікія з абодвых бакоў. Паўстанцы разьбегліся, але аддзел іх ня быў канчаткова разьбіты. 7 мая адбылася бойка, пры вёсцы ПадбярэжЧ, Барысаўскага павету. Паўстанчы аддзел павінен быў разьбегчыся, пакінуўшы на месцы нават невялікую гармату.

Што датычыць Меншчыны, дык трэба зазначыць, што сялянства ў большасьці сваёй не спачувала паўстанцам. Дзякуючы значнаму ўдзелу ў паўстаньні мясцовых паноў, сяляне былі проці паўстанцаў, бачачы ў іх асобе толькі паноў. Чырвоныя тут не змаглі паставіць паўстаньня на сапраўдныя рэйкі аграрнай рэволюцыі. Да гэтага трэба дадаць, што паўстанцы ў Меншчыне вельмі часта бралі ў сялянства сілком харчы. Жандарскі штаб-афіцэр Менскай губэрні ў сваім адносьніку да шэфа жандараў 8 мая 1863 году піша: „За продовольствием мятежники приходят в окрестные деревни вооруженные, а крестьяне безоружные и устрашенные не могут им сопротивляться. Между тем, крестьяне всюду выражают негодование к ним, а поэтому лучший способ подавить в Мннской губернии мятеж был-бы тот, если