Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/170

Гэта старонка была вычытаная

супрацоўнікі вешальніка, што ня ўступалі яму сваімі якасьцямі. Аднаго з іх, нейкага Дзьмітрыева, апісвае ў сваёй кнізе проф. М. Бэрг.[1] Дзімітрыеў з казацкім карным аддзелам езьдзіў па ўсёй Беларусі. На падставе атрыманых інструкцый ён наводзіў парадак і цішыню, прычым пакідаў за сабою поўную свабоду ў сваёй чыннасьці. Пры яго аддзеле быў спэцыяльны доктар, які ў часы экзэкуцыі патрабаваўся для лячэньня „пацыентаў", што гублялі пад нагайкамі прытомнасьць. „Пацыентаў" доктар лячыў, каб зноў пачаць экзэкуцыю. Ён таксама ўстанаўліваў, жывы ці ўжо няжывы няпрытомны „пацыент". Адзін раз у часе экзэкуцыі здарылася, што „пацыент" пад нагайкамі змоўк. Запрошаны на месца экзэкуцыі доктар, аглядзеўшы „пацыента", паставіў дыягноз, што той ужо няжывы. Дзьмітрыеў не паверыў дыягнозу, узяў са стала штопар і ўкруціў яго ў лапатку сваёй афяры.

Скончыўшы папярэднюю падрыхтоўку, Мураўёў 24 мая выехаў з Пецярбургу. Маршрут ішоў праз Дынабург, куды Мураўёў і прыехаў 25 мая раніцою. Тут ён загадаў сабраць мясцовую земляўласьніцкую шляхту, перад якой сказаў грозную прамову. З адказнай прамовай выступіў павятовы маршалак шляхты, адзін з фаміліі Плятэраў. Прамова маршалка, паміж іншым, вельмі падхалімская, не спадабалася Мураўёву, і ён аддаў яго пад нагляд поліцыі. Тут-жа быў падпісаны Мураўёвым першы сьмяротны прыгавор Лявону Плятэрў, які сядзеў у турме за напад на транспорт зброі пад Краслаўкай. Прыгавор быў выкананы 27 мая, ужо пасьля выезду Мураўёва з Дынабургу.

У Вільню новы генэрал-губэрнатар прыехаў 26 мая. На другі дзень адбыўся ўрачысты прыём вайсковых і цывільных урадоўцаў, маршалкаў, шляхты, каталіцкага, лютэранскага і юдэйскага духавенства. Праваслаўнае духавенства было выдзелена ў асобную групу і прышва на другі дзень на чале з вядомым „возсоединителем униатов" мітрапалітам Іосіфам Семашка. Мураўёў усім сабраўшымся абвясьціў спосабы дзейнасьці сваёй улады, якія зводзіліся да таго, што з усімі супраціўнікамі расійскага ўраду ён жартаваць ня будзе. У бліжэйшыя-ж дні сваю заяву новы начальнік краю пастараўся падмацаваць яскравымі прыкладамі. Вось перад намі адпаведныя выняткі з уласных запісак Мураўёва. „Паўстанцамі былі запоўнены ўсе турмы, але на жаль іх судовыя справы ня толькі ня былі закончаны, але нават і не пачаты. А аб тых асобах, над якімі прыгаворы вайсковых судоў ужо адбыліся, ня было зроблена канчатковых конфірмацый, бо баяліся строгасьцю абураць паўстанцаў. Наадварот, жадаючы паказаць палякам, што ўрад наш іх не баіцца, я адразу заняўся разглядам прыгавароў аб больш важных злачынцах, без затрымкі конфірмаваў іх і даў

  1. Prof. M. Berg. Op. cit. T. II. ks. IX, ст. 70