Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/174

Гэта старонка была вычытаная

ў краі. На аснове палажэньня ўлада у краі была перадана ў рукі вайскоўцаў. Цывільная ўлада павінна была падпарадкавацца вайсковай уладзе. На чале губэрань, паветаў і станаў былі пастаўлены адпаведныя вайсковыя начальнікі з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ім было даручана „очистить край от нелояльных людей, шляхты, духовенства и иных лиц, которые более или менее помогают восстанию". Вайсковыя начальнікі і ўзяліся за „чыстку" Беларусі і Літвы. Усе вайсковыя часьці, што знаходзіліся на тэй ці іншай тэрыторыі, былі пад загадам яе вайсковага начальніка, які карыстаўся імі для барацьбы з паўстаньнем. Само сабою зразумела, што сельскія варты таксама знаходзіліся ў руках вайсковых начальнікаў. Быў організаваны яўны і патаемны нагляд за ўсімі западазронымі асобамі, распачаліся згаворы і даносы. На кожным кроку адбываліся невераемныя злоўжываньні і надужыцьці. Паролі лозамі і бізунамі ўсіх западазроных, нават старых і жанчын. Былі выпадкі,[1] калі асоб, над якімі была зроблена экзэкуцыя, прымушалі плаціць экзэкутарам за іх „працу". Апроч вызначанага намі вышэй Дзьмітрыева, асабліва набыў славу сваімі злокарыстаньнямі і гвалтамі Бельскі (Горадзенскай губэрні) вайсковы начальнік Барэйша.

Былі выданы асобныя інструкцыі для нагляду над памешчыкамі і дамаўласьнікамі. Памешчыкі павінны былі выехаць з гораду ў свае маёнткі. Тут яны павінны былі сачыць за зьяўленьнем у ваколіцах маёнткаў паўстанцаў і наогул падазроных асоб, аб чым адразу паведамляць начальства. На земляўласьніках і на асобах іх замяняючых ляжыць адказнасьць за ўсякую паўстанскую групу і за ўсякага паасобнага паўстанца, што будуць заўважаны на тэрыторыі іх маёнткаў. За дапамогу паўстанцам, за схаваньне іх, а таксама за непаведамленьне аб іх зьяўленьні земляўласьнікі будуць прыцягвацца да строгай адказнасьці, а маёнткі іх будуць рэквізавацца.

Што датычыць дамаўласьнікаў, то калі „в домах их найдены будут подозрительные лица или участники в мятеже, о которых они не заявят в своё время полиции, то, независимо от предания личной ответственности владельца дома перед законом, взыскать с него штраф в размере от 100 до 200 рублей за каждое такое открытое лицо и на первый раз занять квартиру, в которой это окажется, под бесплатный военный постой сроком от одного до трех месяцев; во второй раз кроме взыскания штрафа, удвоить срок постоя, а в третий раз, взыскав удвоенный штраф, прекратить отдачу квартир в наймы и занять их на целый год бесплатно постоем".[2] Абодвы гэтыя мерапрыемствы, як мы бачым, накіраваны проці заможных соцыяльных

  1. Moskiewskie na Litwie rzady w 1863-1869 r. Dalszy niejako ciag czarnej ksiegi. Krakow. 1869, ст. 81
  2. Сборник распоряжений гр. Мих. Ник. Муравьева по усмирению польского мятежа в северо-западных губерниях 1863-1864 г.г. Сост. Н. Цылов. Вильна. 1866 г. Циркуляр от 23 сентября 1863 г., ст. 57