Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/181

Гэта старонка была вычытаная

передать в распоряжение тех казенных или временнообязанных крестьянских обществ, в составе которых они находятся, с тем: а) чтобы общества предоставляли такие участки в пользование крестьянамогородникам и бобылям или кутникам, которые не имеют наделов, б) чтобы участки эти были отдаваемы крестьянам, отличающимся порядочной жизнью и преимущественно оказавшим особые услуги по содействию к преследованию и уничтожению мятежников и в) чтобы ввод во владение этими участками был произведен не иначе, как по мирскому приговор". Мураўёў, такім спосабам, выдзяляе дробную „злачынную" шляхту ад „благанадзейнага" сялянства і землі яе з гаспадаркаю аддае сялянскім вобчаствам.

Ён не спыняецца нават перад поўным разгромам цэлых дробна-шляхецкіх ваколіц. Для разгрому даволі аднаго падазрэньня, што Даная ваколіца спачувала ці падтрымлівала паўстанцаў. Увосень 1863 году сялянска-шляхецкая вёска Лукавіца, Бельскага павету, праз якую праходзіў паўстанскі аддзел Эйтміновіча, была западазрона ў спачуваньні і падтрыманьні гэтага аддзелу. Вёска была спалена, маёмасьць конфіскавана, а жыхары высланы ў Сібір. Тое самае было зроблена з вёскамі-ваколіцамі Прушанкаю Бельскага павету і Вішнянкаю Беластоцкага павету. У кастрычніку 1863 году была спалена вёска Ібяны Ковенскай губэрні. Крыху раней была спалена вёска Явораўка Беластоцкага павету. М. Бэрг[1] так апісвае гэты факт. 17 жніўня 1863 году палкоўнік М. Цэйгэ-фон-Мантэйфэль, што знаходзіўся ў Беластоку, атрымаў ад Мураўёва тэлеграфны загад, каб ён шляхецкую вёску Явораўку, якая знаходзіцца ў 12 вярстах ад Беластоку, спаліў; месца, на якім яна стаяла, заараў; усіх жыхароў яе вывеў у Беласток і там пасадзіў у турму да далейшага загаду. 19 жніўня раніцою Мантэйфэль з трыма ротамі пяхоты і дзьвюма сотнямі Казакаў прыбыў у Явораўку. Жыхарам загадана было высьці з хат і выносіць з сабой сваю рухомасьць. Хворых клалі на калёсы і вывозілі за вёску. Пасьля таго, як гэты загад быў выкананы, казакі падпалілі стрэхі адначасна з усіх бакоў. У адну хвіліну вёска запалала, і праз некалькі гадзін ад яе нічога не засталося. Жыхары Явораўкі пад моцным, канвоем былі накіраваны ў Беласток і там пасаджаны ў турму. Праз нейкі час усе яны былі высланы ў Туркестан. Частка іх запнула па дарозе, а аб другой частцы мы ня маем ніякіх вестак. Вядома толькі, што той самы Мантэйфэль, які рабіў над Явораўкай экзэкуцыю, у часы сваёй далейшай службы ў Туркестане спаткаў там гэтых выгнанцаў.

Як відаць з усіх вышэйпаданых мерапрыемстваў Мураўёва, ён імкнуўся ўсімі сіламі ўлажыць у сялянскія галовы думку, што паўстанцы складаюцца выключна з паноў, што гэтыя паны сваім паўстаньнем шкодзяць інтарэсам сялянства; ён выкарыстоўваў процілегласьць соцы-

  1. Prof. М. Berg. Op cit. Т. II. Warszawa. 1911. Ks. IX, ст. 77.