Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/185

Гэта старонка была вычытаная

ничем не отличалась от великорусской церкви с ее истовым православием".[1]

Цэлы шэраг фактаў сьведчыць нам аб падтрыманьні і насаджваньні Мураўёвым праваслаўя на Беларусі і Літве. З дзяржаўнай скарбніцы было вызначана 42.000 рублёў на дапамогу тым духоўным, якія пацярпелі ад паўстаньня. Быў выданы дазвол на выдачу бясплатна скарбовага лесу для пабудовы і апалу дамоў праваслаўнага духавенства. Былі адданы ў распараджэньне цэркваў бліжэйшыя фэрмы і фальваркі, сэквэстраваныя ў паўстанцаў для зьмяшчэньня ў іх царкоўных школ і кватэр праваслаўнага духавенства. Была вызначана спэцыяльная камісія, якая павінна была зьвярнуць праваслаўным цэрквам і манастыром тыя землі, якія раней па якіх-небудзь прычынах былі ад іх адабраны. Камісія „зварочвала“ нават і такія землі, што ніколі не належалі да праваслаўных цэркваў і манастыроў. Пачалі шукаць уніятаў і „незаконных" каталікоў, якіх сілком перапісвалі ў праваслаўе. Пры Мураўёве па офіцыйных даных такіх наварочаных праваслаўных зьявілася звыш 12 тысяч чалавек. Касьцёлы перарабляліся ў цэрквы, капліцы — у часоўні.

Для большага замацаваньня праваслаўя былі выцягнуты адпаведныя старыя загады яшчэ мікалаеўскага часу. Мікалай І яшчэ ў 1852 годзе выдаў загад аб тым, каб паны пабудавалі для сваіх сялян новыя праваслаўныя цэрквы там, дзе іх ня было, ды адрамантавалі старыя там, дзе яны прышлі ў нягоднасьць. Гэты загад у свае часы так і ня вылез з-пад сукна канцылярскіх сталоў і заставаўся забытым аж да 1863 году. У гэтым годзе Мураўёў выцягнуў з-пад сукна стары мікалаеўскі загад і распачаў рэалізацыю яго з уласьцівай яму ўпартасьцю. Палякі-паны, якіх усіх без выключэньня Мураўёў лічыў удзельнікамі і прыхільнікамі паўстаньня і якія па свайму рэлігійнаму вызнаньню былі звычайна каталікамі, прымушаліся, на моцы мікалаеўскага загаду, будаваць новыя і папраўляць старыя цэрквы для сваіх сялян, якія у пераважнай большасьці былі праваслаўнымі. Цікава тое, што да паноў праваслаўнага вызнаньня гэты-загад не дапасоўваўся, а паны-каталікі будавалі цэрквы, якія звонку былі падобны да касьцёлаў. Тады былі выпісаны для пабудовы цэркваў спэцыяльна два чыноўныя архітэктары з Расіі: Рэзанаў і Чагін, якія пачалі паводзіць Мураўёскія загады у жыцьцё. Зразумела, генэрал-губэрнатар дапамагаў „мастацкай“ чыннасьці архітэктараў, дзе было трэба, рэпрэсіямі, дзякуючы якім зьявілася у жыхарства вялікая „добраахвотнасьць" да „сьвятой справы" пабудовы праваслаўных цэркваў. Такім спосабам, беларускі селянін адурманьваўся рэлігійным дурманом і на свае грошы, і на скарбовыя, і на так званыя контрыбуцыйныя. Па вестках, якія дае вышэйпамянёны А. І. Мілавідаў (стар. 265), было пабудавана нанова 98 цэркваў, адра-

  1. А. Н. Миловидов. Заслуги М. Н. Муравьева для православной церкви в Северо-западном крае. Виленский Календарь за 1901 г., стар. 240.