Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/189

Гэта старонка была вычытаная

маемасьцяў прапанову аб абавязковай продажы сэквэстраваных маёнткаў расійскім земляўласьнікам і аб насаджэньні на Беларусі і Літве расійскага земляўласьніцтва. Прыяцель Мураўёва, міністар Зялёны некалькі разоў уносіў гэтую прапанову на зацьверджаньне Аляксандра ІІ, але цар па нейкіх прычынах не згаджаўся яе зацьвердзіць. Толькі к канцу 1865 году ўдалося дабіцца зяцьверджаньня прапановы. 10 сьнежня 1865 году быў выданы загад, на аснове якога права набываць маёнткі на Літве і Беларусі было адабрана ў палякаў і яўрэяў. Маёнткі як з рук скарбу, так і з рук прыватных уласьнікаў маглі купляць толькі расійцы. Цікава спыніцца на мотывіроўцы загаду. На 10 мільёнаў жыхарства Беларусі польскае жыхарства зусім нязначнае. Яно складаецца пераважна з земляўласьнікаў, а таму надае краю польскі характар і не дазваляе іншаму няпольскаму жыхарству правільна разьвівацца і карыстацца, нароўні з іншым жыхарствам, праведзенымі рэформамі. Загад, такім чынам, мае сваёю мэтаю „абараняць" расійскае зёмляўласьніцкае жыхарства ад нерасійскага.

Праз нейкі час з дзяржаўных сум было асыгнавана 5.000.000 рублёў на выдачу доўгатэрміновых пазычак для набыцьця на тэрыторыі Беларусі і Літвы маёнткаў земляўласьнікамі расійскага пахаджэньня. Маёнткі ня толькі прадаваліся, але і раздаваліся дарма ў нагароду расійскім ваенным і цывільным вяльможам. У далейшыя часы (3 мая 1882 году, 27-га сьнежня 1884 году) яшчэ выдаваліся царскія загады, што ставілі сваёю мэтаю барацьбу з польскім земляўласьніцтвам. Цікава, што ўсе гэтыя мерапрыемствы ня мелі значных рэальных вынікаў. Расійскія земляўласьнікі чамусьці ня ўмелі ўкараняцца на беларускім грунце. Польскія земляўласьнікі, роўна як і яўрэйскія, пусьцілі ў ход сыстэму падстаўных асоб і, ня гледзячы на абмежаваньні, набывалі землі. Апроч таго, расійскі ўрад пасьля таго, як паўстаньне спынілася, зрабіўся куды ласкавейшым у адносінах да польскіх паноў і часам зьвяртаў ім сэквэстраваныя землі, а часам дазваляў куплю іх.

Гэтым вельмі незадаволены абаронцы расійскага земляўласьніцтва на Беларусі. Падамо адну з такіх лямантацый. Пачынаецца яна з усхваленьня добрых якасьцяў тэрыторыі Беларусі і Літвы. „Северо- Западный край есть одна из найлучших областей российского государства. Климат в ней весьма хороший, мягкий и здоровый. Почва во многих местах весьма плодородная, и даже худшая, вследствие влажности воздуха, везде способна принимать культуру. Воды много; рек, озер и лесу тоже много. В продолжение 30 лет моего пребывания в крае не было здесь ни одного неурожая. Сбыт сельских произведений легок—в Петербург, Ригу, Либаву и Пруссию. Путей сообщения множество: железные дороги изрезывают край во всех направлениях. Есть каналы и судоходные реки — Неман, Двина, Припять и Днепр". Адным словам, Беларусь і Літва—залатое дно. Толькі і жыць-бы тут расійскаму земляўласьніку. Аднак у гэтым напрамку справа стаіць вельмі