Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/190

Гэта старонка была вычытаная

дрэнна, Дзякуючы чаму, аўтар далей ужо пераходзіць да лямантацый. „Русское культурное землевладение в крае потерпело полное фиаско. Громадное большинство имений находится в польских и еврейских руках, а в русских—ничтожное меньшинство, и при том не с видами прочной оседлости и серьезного занятия сельским хозяйством, а с целью спекулирования землями.[1] Толькі аднаго дасягнула ўпартая мураўёўская політыка. Яна амаль-што дашчэнту зруйнавала дробнае земляўласьніцтва беларускай ваколічнай і засьцянковай шляхты. Трэба зазначыць, што дробная беларуская шляхта доўга не магла аправіцца пасьля ўдараў Мураўёва. Прайшоў даволі доўгі час, пакуль яна зноў стала на ногі.

Супрацоўнікам Мураўёва па культурнай русіфікацыі Беларусі і Літвы быў Іван Пятровіч Карнілаў, які па сваіх поглядах зусім адпавядаў мураўёўскай сыстэме. Па свайму паходжаньню гэта—арыстократ, які, па звычаю, пачынае сваю кар‘еру службаю ў гвардыі. Потым ён пераходзіць у межавое ведамства, адкуль і пачынаецца чамусь яго вучэбная кар‘ера. У 50-я гады ён назначаны Інспэктарам казённых школ Маскоўскага вучэбнага округу, адкуль пераведзены з павышэньнем на пасаду памочніка куратара Пецярбурскага вучэбнага округу. У 1864 годзе ён быў назначаны на пасаду куратара Віленскага вучэбнага округу, на якой пасадзе ён і прабыў да 1868 году. Першыя гады свайго куратарства ён быў верным супрацоўнікам вешальніка па культурнай лініі. Ён забясьпечвае будучыну мураўёўскай русіфікацыі, ідэолёгічна ўгрунтоўвае яе. Яго заданьне—атручваць моладзь у імя вядомых ужо нам прынцыпаў: праваслаўя, самаўладзтва і расійскай народнасьці і весьці бязьлітаснае змаганьне з тымі, хто супраціўляўся гэтай атруце. Трэба ўтварыць „моральны аўторытэт" для адміністрацыйнай русіфікацыі, а для ўтварэньня гэтага аўторытэту трэба разьвінуць шырокую працу на культурным фронце. У сваім лісьце да І. Дзялянава Карнілаў наступным чынам формулюе гэтую сваю думку. Для нашего морального авторитета, для достоинства русского имени и, наконец, для очевидного доказательства, што здешний край поистине русский, а не польский, правительство должно всеми мерами возбуждать и поддерживать здесь деятельность русской мысли и слова. Мало вооружаться против полонизма только войсками, пушками, полицией тайной и явной. Исключительно одни административные мероприятия вызывают протесты и озлобление, увеличивают неуважение, вражду и ненависть. Необходимо, чтобы русская мысль, русское слово и русская книга везде морально завоевали этот край.[2]

Сярод трох кітоў—русіфікацыі, праваслаўя, самаўладзтва і расійскай народнасьці—праваслаўе па праву займае першае пачэснае месца.

  1. А. П. Владимирова. О русском землевладении в Северо - Западном крае. Москва. 1897 г., ст. 21—22, 38
  2. И. П. Корнилов. Русское дело в Северо-Западном крае. Письмо И.Делянову 17. VIII. 1867. ст. 146.