Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/191

Гэта старонка была вычытаная

Ад яго цалкам залежыць па думцы Карпілава нацыянальнае і дзяржаўнае самавызначэньне. Каталік заўжды будзе паляком, праваслаўны — расійцам. Праваслаўная вера заўжды зробіць беларуса сапраўдным расійцам, запраўдным абаронцам самаўладзтва, бо царква ёсьць выяўленьне рускага духу. Памоцніцаю царквы ў гэтай справе зьяўляецца школа, якая павінна знаходзіцца пад уплывам і пад загадам праваслаўнай царквы. Праваслаўнае духавенства нясе адказнасьць ня толькі за царкву, але і за школу, яно павінна быць і асноўным кіраўніком яе. Настаўнік школы павінен падпарадкавацца сьвяшчэньніку. Настаўнік па свайму вызнаньню павінен быць абавязкова праваслаўным. Пачынаецца ў сувязі з гэтым чыстка школы ад каталіцкага элемэнту. Разам з каталікамі-палякамі з настаўніцкіх пасад праганяюцца і каталікі-беларусы. Мясцовыя праваслаўныя настаўнікі бяруцца пад падазрэньне, бо іх праваслаўе па думцы русіфікатараў ня зусім чыстапробнае. Настаўнікі выпісваюцца з цэнтральнай Расіі. Выпіска настаўнікаў ідзе вельмі энэргічна. Калі мы возьмем для прыкладу лічбы настаўніцтва к пачатку 1864 году, то атрымоўваецца такі малюнак: з 392 настаўнікаў і загадчыкаў школ польскіх настаўнікаў было 239. Праўда, гэтыя лічбы ня зусім дакладныя, бо пад палякамі статыстыка таго часу разумее каталікоў, хто-б яны ні былі—каталікі-беларусы, ці каталікі-палякі, але ясна адно, што ўсе яны зьяўляюцца мясцовымі людзьмі.[1] Зусім іначай стаіць справа ў пачатку 1865 году. У сваіх „запісках" аб школьнай справе на Беларусі Мураўёў піша так: „К началу 1865 года во всех гимназиях учителя были уже русские, так что преподавання польского языка в школах уже не было. С содействием духовенства и мировых посредников учебное ведомство открыло повсеместно народные школы, которых было уже более 600. Преподавателями в них были русские семинаристы, коих прибыло в край несколько сот человек из внутренних губерний после моих сношений с епархиальными архиереями".[2] Нават і тыя школы, у якіх настаўнікамі былі выпісаныя з Расіі асобы, скончыўшыя духоўныя сэмінарыі, павінны былі быць у руках духавенства. Цывільная асоба можа быць у школе толькі памоцнікам сьвяшчэньніка. „Учреждать светские народные школы следует только там, где не будет возможности поручать оные православному духовенству".[3]

Для ўсіх школ на Беларусі прысылаюцца новыя падручнікі, якія адпавядаюць запатрабаваньням мураўёўскай сыстэмы. Пры школах утвараюцца танныя народныя „патрыятычныя" бібліотэчкі, у якіх найбольшы аддзел складаюць кнігі рэлігійнага зьместу, як напрыклад, жыцьцярысы князёў Уладзімера, Барыса, Глеба, Аляксандра Неўскага і г. д. У такім-жа напрамку падбіраецца і літаратурная беле-

  1. Зборник „Памяти Муравьева", ст. 5.
  2. М. Н. Муравьев. Записки об управлении. Русская Старина. 1883 г. Т. ІІ, ст. 303
  3. Докладная записка М. Н. Муравьева от 14 мая 1864 года. „Русский Архив". 1885 х. Кн. ІІ, ст. 189.