Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/216

Гэта старонка была вычытаная

пошуку поліцыя набрала шмат арыштаваных, якія падыходзілі пад апісаныя прыметы, але якія ня мелі ніякага дачыненьня да замаху. Часамі арыштоўвалі нават расійскіх афіцэраў і ўрадоўцаў. Такія самыя пошукі і арышты былі зроблены па прапанове Мураўёва і ў Варшаве. І там наарыштавалі шмат рыжых ці блёндынаў, якія мелі няшчасьце хадзіць у шэрай вопратцы. Тым ня менш таго, каго трэба, не маглі знайсьці.

Праз некалькі дзён па іншай зусім справе ў Вільні быў арыштаваны нейкі Фэлікс Вайцэхоўскі. Пасьля цэлага шэрагу сукосных улік сьледчай уладзе ўдалося дабіцца ад арыштаванага прызнаньня, што ён зьяўляецца членам тайнай паўстанскай жандармэрыі, якая выконвае прысуды рэволюцыйных трыбуналаў. Апроч таго, Ф. Войцэхоўскі агаварыў двух братоў Рэўкоўскіх, Сіпроўскага і Яблонская, аб якіх ён паказаў, што яны таксама зьяўляюцца членамі народнай жандармэрыі. Усіх іх заарыштавалі. Ня гледзячы на тое, што апроч агавору, проці іх ня было ніякіх улік, усе яны разам з Вайцэхоўскім былі прысуджаны да кары сьмерцю; прысуд быў выкананы ў першай палавіне жніўня (па старому стылю). Злосьць была спагнана, але да Бенькоўскага так і не ўдалося дакапацца.

Толькі здарэньне дапамагло расійскай уладзе выкрыць Бенькоўскага, які ў часе вышэйпамянёных пошукаў вельмі ўдала крыўся ў самой Вільні ў асоб, што спачувалі паўстаньню ня гледзячы на тэрор мураўёўскага рэжыму. Яму і яшчэ аднаму з яго таварышоў былі ўжо падрыхтаваны фальшывыя пашпарты, па якіх яны меліся выехаць за граніцу. Праз тыдзень пасьля замаху пад чужымі імёнамі Бенькоўскі разам з сваім таварышом Э. Чаплінскім, загрымаваныя і пераапранутыя, зьявіліся на вакзал, каб выехаць з Вільні. На сваё няшчасьце яны ня вылічылі часу і прыбылі задоўга да адыходу цягніку, што зьвярнула на іх увагу дзяжурнага жандара, тым больш, што яны нэрваваліся і ня трымалі сябе так спакойна, як звычайныя пасажыры. Жандар запатрабаваў ад іх праяўленьня пашпартоў Бенькоўскі прад‘явіў жандару замежны пашпарт на імя студэнта Пецябурскага унівэрсытэту Міхала Ляпкоўскага, а яго таварыш на імя Э. Чаплінскага. Жандар не знайшоў нічога падазронага ў іх докумэнтах і адпусьціў. Праз нейкі час падазронасьць яго ўзмацнілася, і ён загадаў двум маладым пасажырам ісьці за ім у турму. Ляпкоўскаму і Чаплінскаму прышлося выканаць яго загад. Абодвух іх прывялі на апазнаньне да Дамэйкі. Дамэйка выказаў думку, быццам Ляпкоўскі нібы крыху падобен да таго, хто спакушаўся на яго жыцьцё. У турме прымецілі, што валасы Ляпкоўскага абфарбаваны. Змыўшы фарбу, арыштаванага зноў прывялі да Дамэйкі, які цяпер яго канчаткова прызнаў. Распачалося сьледзтва, у выніку якога Ляпкоўскі назваў сваю сапраўдную фамілію і прызнаўся, што замах на Дамэйку рабіў ён. Хутка быў прызначаны суд, які Бенькоўскаму і