Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/217

Гэта старонка была вычытаная

Чаплінскаму вынес сьмяротны прысуд. Прысуд гэты быў выкананы на Лукіскім пляцы ў канцы жніўня па старому стылю.

Замах на Дамэйку нічога ня зьменшыў і не дадаў да рэакцыйнага руху сярод земляўласьніцкай шляхты. Панства разумела, што цяпер для яго заставалася толькі адна карысная дарога—ісьці разам з Мураўёвым і царызмам. З гэтай дарогі яе ня мог зьвярнуць тэрорыстычны акт, накіраваны проці Дамэйкі. Не зьвярнуў яе з гэтай дарогі і дэкрэт Аддзелу-Камітэту, які быў надрукаваны і пашыраны ў канцы жніўня. Дэкрэт, апавяшчаючы Заходнюю Эўропу, што адрасы вымушаны расійскім урадам, што яны не выяўляюць запраўднага твару паўстаньня, вызначае, што а) першыя ініцыятары адрасу будуць пакараны з усёю суровасьцю абражанага народу, б) прымушаныя да подпісу Мураўёвым будуць звольнены ад адказнасьці, в) асобы, што знойдуць сілу і адвагу супраціўляцца прымусу, зьявяцца сапраўднымі сынамі бацькаўшчыны, гатовымі несьці для яе афяры. Гэты дэкрэт сьведчыць, што чырвоныя не зразумелі ўсёй соцыяльнай сутнасьці разьвінуўшайся перад імі здрады белых.

Ні тэрор чырвоных, ні дэкрэт Аддзелу-Камітэту ня мог спыніць рэакцыйнага руху сярод белых, падтрыманага і выкарыстанага Мураўёвым. Земляўласьніцкае шляхецтва паасобных губэрань Беларусі і Літвы сьпяшаецца адно перад другім з падачаю вернападданіцкіх адрасоў. За Віленскім шляхецтвам у тым-жа месяцы жніўні зьяўляецца з адрасам да Мураўёва дэлегацыя ад Ковенскага шляхецтва. Пад адрасам стаіць ужо 500 шляхецкіх магнацкіх подпісаў. У канцы верасьня падносіць Мураўёву адрас шляхта Горадзеншчыны, у якой калісь Мураўёў распачаў сваю вешальніцкую кар'еру. Лік подпісаў пад гэтым адрасам значна павялічваецца. Пад горадзенскім адрасам мы ўжо налічваем 1600 панскіх подпісаў.

У кастрычніку сьпяшаецца з вернападданіцкім адрасам шляхецтва -Менскай губэрні.[1] Падаем тут тэкст менскага адрасу. „Всеавгустейший Монарх! На последнем с‘езде дворян в гор. Минске для выборов в ноябре минувшего года многие из нашей среды, увлеченные возникшими в Царстве Польском смутами и под влиянием превратных идей, распространенных на западе врагами и завистниками могущества Российскай Империи, возмечтали о возможности отчуждения от Империи Западных Губерний и присоединии их к Царству Польскому, некогда над ними господствовавшему. В числе этих дворян было немало и таких, которые в глубине души не разделяли вовсе их безрассудных и несбыточных мечтаний, но увлеклись общим порывом и последовали за другими. Вина большей части заключалась в слабости и легкомыслии. Но это дерзновенное заявление навлекло на нас справедлнвый гнев твой, Великий Монарх, и отразилось в целой России

  1. Rok 1863 na Minszczynie. Выданьне польскага Аддзелу Інстытуту Беларускае Культуры. Віткоўскі, Яневіч і Лех. 1927 г. Менск, ст. 73, 159—194.