Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/228

Гэта старонка была вычытаная

Что-же оставалось делать? Мы придумывали разные способы: сперва хотели образовать Литовскнй Отдел в Варшаве, оставив, на время в Вильне только одного комиссара; потом, когда этот первый проект был признан неудобоисполнимым, мы пробовали образовать новый Отдел в Вильне и, совершенно притихнув на несколько недель, формировать втихомолку новую городскую организацию. Кандидатами этого нового Отдела были—я, Калиновские и некто Милевич, человек без всяких способностей, прниглашенный из Гродненской губернии. Однако-же все усилия возродить погибшее не повели ни к какому результату. Мы уже не могли ни пополнить своего состава, ни отыскать кандидата в начальники города, не говоря уже о прочем. Чтобы об‘яснить положенне дел в Внльне, скажу только, что иногда мы могли иметь заседания только на протестантском кладбище".[1]

Перагаворы паміж Каліноўскім і Авэйдэ В. Пшыбароўскі апісвае так.[2] „Урэшце самыя зносіны з Каліноўскім былі злучаны з мноствам перашкод і небясьпек. Бачыліся яны адзін з другім рэдка, патаемна, звычайна на лютаранскіх могілках. На гэтых спатканьнях, якія адбываліся сярод магіл, што кідалі як-бы пануры цень на іх смутныя размовы, яны складалі розныя проекты, але ўсе яны не ўдаваліся... У канцы канцоў Каліноўскі ўступіў, згадзіўся на назву Літоўскага Аддзелу, які павінен быў існаваць і працаваць нібы пад вярхоўнаю ўладаю Народнага Жонду, але ён адразу захоўваў для сябе вельмі шырокую аўтаномію. Гэты Аддзел павінен быў складацца з абодвух братоў Каліноўскіх, Кастуся і Юзэфа, былога афіцэра расійскіх інжынэрных войск, з нейкага Міловіча з Горадні і з самога Авэйдэ. Але гэта былі толькі багатыя мары".

Выняткі з Авэйдэ і Пшыбароўскага дапаўняюць адзін другога. У вынятку з Пшыбароўскага трэба зьвярнуць увагу на наступнае. Віленскі Аддзел павінен быў на аснове дагавору існаваць „нібы" пад уладаю Варшаўскага Жонду. Гэтае „нібы“ абмяжоўвае сабою вярхоўную ўладу Цэнтральнага Жонду ў адносінах да Беларусі і Літвы. Такое абмежаваньне ўлады Варшаўскага Жонду стаіць у поўнай сувязі з далейшым зьместам дагавору, што Каліноўскі пакідаў для Беларусі і Літвы „вельмі шырокую аўтаномію". Такім чынам, магчыма думаць, што ў аснове дагавору паміж і Варшаваю і Вільняю ляжаў герцэнаўскі фэдэралістычны прынцып, прыхільнікам якога быў у свае часы чырвоны Варшаўскі Цэнтральны Камітэт і ў бягучы момант — К. Каліноўскі. Адсюль мы можам зрабіць вывад, што не Каліноўскі зрабіў уступкі ў бок поглядаў сучаснага белага Варшаўскага Жонду, як зазначае Валеры Пшыбароўскі, а, наадварот, хутчэй Авэйдэ зрабіў уступкі Каліноўскаму. Магчыма, што Народны Жонд і не зацьвердзіў

  1. Записки Оскара Авейде. Ч. IV, ст. 230
  2. Dzieje 1863 roku. Przez autora "Historyi dwoch lat" (Walerego Przyborowskiego). Tom piaty. Wydat. H. Moscicki. Krakow. ст. 120