Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/231

Гэта старонка была вычытаная

законсьпіравацца і ня быць выданым у рукі царскага ўраду незаяўленым здраднікам. Новы Народны Жонд у Варшаве, што ўтварыўся ў верасьні 1863 году і прагнуўся правесьці ў жыцьцё чырвоную програму, на жаль кіраваў паўстаньнем нядоўга. Апроч таго, жондавыя ўрадоўцы, якія ў большасьці сваёй спачувалі беламу жонду Маеўскага не хацелі працаваць з чырвоным жондам і наладзілі свайго роду саботаж. Усё гэта не дало магчымасьці Варшаўскаму Чырвонаму Народнаму Жонду ўстанавіць сувязі з чырвонаю дыктатураю Беларусі і Літвы. Тэрор, які быў на Беларусі і які ўзмацніўся ў адносінах да паўстаньня ў Польшчы з канца верасьня (па новаму стылю) таксама прашкаджаў узаемным зносінам чырвонай Варшавы з чырвонаю Вільняю. Беларусь і Літва павінны былі дзейнічаць зусім самастойна, без падтрыманьня з боку польскага паўстаньня.

ПАДЗЕІ Ў ЧАСЫ ДЫКТАТУРЫ К. КАЛІНОЎСКАГА.

Весьці паўстаньне ў часы дыктатуры Каліноўскага было вельмі цяжка. Усе белыя і нават значная частка памяркоўных чырвоных паступова адыходзілі ад паўстаньня і пераходзілі ў варожы да яго лягер расійскага царызму. Гэтых белых паўстанцаў, а цяпер здраднікаў трэба было асабліва сьцерагчыся, бо яны, як былыя ўдзельнікі паўстаньня, добра ведаўшыя яго консьпірацыю, організацыйную структуру і паасобных кіраўнікоў і працаўнікоў, былі асабліва небясьпечнымі. Шмат народу з паўстанцаў загінула на палёх бойкі, на шыбеніцах і ня менш былых каштоўных працаўнікоў пакутавалі ў турмах, у катаржных работах і ў далёкім сібірскім выгнаньні. Сялянства, бачыўшае шкадлівы ўдзел у паўстаньні белых, якія былі земляўласьнікамі і прыхільнікамі ўкладу старой фэўдальнай Польшчы, масаю ў паўстаньне не пайшло. Провокацыйная політыка царскага ўраду, якая абвясьціла паўстаньне на Беларусі выключна панскаю польскаю справаю, таксама рабіла сваю чорную справу. За чырвонымі па-ранейшаму ішлі рамесьнікі, рабочыя, інтэлігенцыя, дробная буржуазія і шляхта і частка сялянства, якое яшчэ раней прымала ўдзел у сялянскіх хваляваньнях і сярод якой чырвоным удалося правесьці агітацыйную і пропагандыцкую падрыхтоўчую працу.

Да ўсяго гэтага трэба дадаць, што правільная організацыйная сувязь і зносіны з Варшаваю пасьля арышту О. Авэйдэ спыніліся. Бязумоўна, чырвоныя паўстанскія колы на Беларусі не маглі не даведацца, што ў Варшаве амаль што адначасна з устанаўленьнем дыктатуры К. Каліноўскага адбыўся жондавы пераварот, у выніку якога белы жонд на чале з К. Маеўскім павінен быў зысьці са сцэны і ўступіць кіраўніцтва паўстаньнем чырвоным. Гэта як-бы абяцала аднаўленьне добрых узаемаадносін паміж Варшаваю і Вільняю. Але чыр-