Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/233

Гэта старонка была вычытаная

сінах да земляўласьнікаў. Гэтыя варожыя адносіны былі з посьпехам выкарыстаны магілёўскаю адміністрацыяю проці паўстанцаў, як мы ўжо ведаем з ранейшага выкладу. У сваім данясеньні па начальству вышэйпаказаны штаб-афіцэр піша: „Сяляне ня хочуць працаваць на сваіх паноў. Строгія і крутыя мерапрыемствы ў гэтым выпадку немагчымы і несваечасовы; няма сумненьня, што мясцовае начальства з цягам часу ў меру магчымасьці будзе імкнуцца прывесьці сялян да законнага паслушэнства і парадку". Так піша жандар у траўні 1863 г. Праходзіць некалькі месяцаў. Паўстаньне ў Магілёўшчыне ўжо спынілася, абставіны зьмяніліся. Сяляне, як сродак барацьбы з паўстаньнем, цяпер царскаму ўраду ўжо не патрэбны. Ясна, што ўжо наступіў час прыводзіць іх да паслушэнства, тым больш, што магілёўская земляўласьніцкая шляхта зрабілася цяпер у сувязі з падачаю адрасу вернаю служкаю царскага трону. У залежнасьці ад усяго гэтага жандарскі Магілеўскі губэрскі штаб-афіцэр 20 кастрычніка 1863 году ў сваім данясеньні на імя Віленскага генэрал-губэрнатара М. Мураўёва піша ніжэйпаданае: „Крестьяне покуда—как дети с игрушками: чем больше им дают, тем больше они хотят. А потому я стараюсь ныне посредством уездных жандармов противодействовать пагубному недоверию и ненасытности крестьян. Вообше проявляется среди крестьян не только крайняя неразвитость, но иногда как будто некоторая даже распущенность, как необходимое последствие бывших смут, в продолжение которых они играли столь значительную роль. Одним словом, мне кажется, что во всех отношениях теперь представляется настоятельная необходимость взяться за крестьян несколько построже для их же пользы, для нравственного и материального их благоденствия".

Так яно і было ў рэчаіснасьці. З восені 1863 году царскі ўрад узяўся за сялян „построже". Ужо ня было і гутаркі аб тым, каб даваць сялянам мэдалі за разгромы паноў і панскіх маёнткаў, як гэта было каля Дынабургу вясною 1863 году. Урадавы націск на сялян на Беларусі асабліва ўзмацніўся зімою, бо з самага пачатку 1864 году мясцовая адміністрацыя пачала спаганяць з сялян выкупныя плятяжы.[1] Націск на сялянства дайшоў да таго, што Горадзенскі губэрнатар забараніў сялянам нават галіць вусы і бараду, каб яны больш паходзілі да барадатых звычайна сялян у цэнтральнай Расіі. Зразумела, такая політыка царскага ўраду была на руку чырвоным паўстанцам. Каліноўскі і яго супрацоўнікі ў жніўні ўжо прадчувалі гэтыя магчымасьці і мелі на ўвазе выкарыстаць іх для сваіх паўстанскіх мэтаў.

Перад намі зусім мала матар‘ялаў, якія маглі-б поўна асьвятліць дзейнасьць паўстанскага цэнтру на Беларусі ў часы дыктатуры К. Каліноўскага. Польскія крыніцы і аўтары амаль што не закранаюць гэтага пытаньня дзякуючы адарванасьці Варшаўскага паўстанскага

  1. Moskiewskie na Litwie rzady 1863-1869. Dzlszy niejako ciag czarnej ksiegi przez autora "Powiesci o Horozanie". Krakow, 1869, ст. 227-266