Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/235

Гэта старонка была вычытаная

так і з іншых мясцовасьцяй, зброю неабходную для паўстанскіх аддзелаў на Беларусі і рыхтаваў для паўстанскай організацыі паспарты. Цікава, што сам Дарманоўскі ў сваіх паказаньнях не адмаўляецца ад усіх вышэйзазначаных пунктаў абвінавачваньня. Ён адмаўляецца толькі ад аднаго пункту абвінавачваньня, менавіта, што ён набыў у Бэрліне і даставіў у Вільню падпольны друкарскі станок. М. Дарманоўскі адзначаўся высокімі асабістымі якасьцямі: вытрыманасьцю, цьвёрдасьцю характару і энэргіяй. Ён займаў пасаду, апроч таго, Камісара Віленскай губэрні.

Аб інжынэр-паручніку Ў. Малахоўскім мы ўжо ўпаміналі некалькі разоў. Ен быў членам чырвонага Віленскага Камітэту ў час пачатку паўстаньня. Калі кіраўніцтва паўстаньнем перайшло ў рукі белага Аддзелу, то яны пастараліся пасадзіць чырвоных на такія пасады, каб яны не маглі граць вялікай ролі і мець уплывы на напрамак паўстаньня. Найчасьцей для гэтай мэты чырвоных пасылалі на выканаўчую працу ў провінцыю. Малахоўскі быў якраз выключэньнем. Яго пакінулі ў Вільні, бо, відаць, не маглі без яго абыйсьціся. Праўда, з кіраўнічае пасады начальніка места Вільні яго перасадзілі на пасаду намесьніка начальніка, зрабіўшы начальнікам места А. Аскерку, які належаў да белых. Пасьля таго, як белы Аддзел распаўся і на чале паўстаньня стаў чырвоны Камітэт-Аддзел, Малахоўскі зноў заняў сваю ранейшую пасаду начальніка места Вільні. Гэтую пасаду ён займаў у пачатку дыктатуры К. Каліноўскага. Апроч таго, пад начальствам Малахоўскага была ўся народная поліцыя і жандармэрыя з аддзеламі кінжальшчыкаў, якія рэалізавалі тэрор у адносінах да здраднікаў народнай справы. Як мы ведаем з ранейшага, Малахоўскі кіраваў організацыяй замаху на А. Дамэйку, ініцыятара першага шляхецкага адрасу. Наогул усе важнейшыя тэрорыстычныя акты праводзіліся з дазволу Малахоўскага і пад яго організацыйным кіраўніцтвам. Гэта быў энэргічны, рашучы рэволюцыянэр з выдатнымі організацыйнымі здольнасьцямі.

Бязумоўна, да вельмі выдатных працаўнікоў паўстаньня часоў дыктатуры К. Каліноўскага належаў яго таварыш па унівэрсытэту, кандыдат права, Ігнат Здановіч (па матар‘ялах III аддзелу ўласнай царскай канцылярыі І. Ждановіч). На ім ляжала загадваньне грашова-гаспадарчай часткай паўстаньня. Гэта была вельмі цяжкая і адказная справа. Клясавыя інтарэсы і тэрор Мураўёва накіравалі буйную земляўласьніцкую шляхту і буйную буржуазію на сторану ворагаў паўстаньня. Дробная буржуазія і шляхта зусім зьбяднелі і не маглі зрабіць матар'яльнай дапамогі паўстаньню. Народны падатак з кожным месяцам зьмяншаўся, а сродкі для паўстаньня трэба было здабываць. Гэтае цяжкае заданьне і было ўскладзена на І. Здановіча. Гэта быў чалавек так-сказаць габінэтнай працы, маўклівы, на першы погляд зусім незаметны. Ня гледзячы на гэта ён уладаў надзвычайнай выносьлівасьцю, цьвёрдасьцю характару і нязломнаю вераю ў моц рэволюцыі. Амаль што бязвыходна