Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/244

Старонка праверана

але ў поўным парадку. Аддзел Чартова быў так аслаблены, што ня мог прасьледаваць паўстанцаў. З іншых сутычак трэба адзначыць бойку пад Жолішкамі 25 верасьня і бойку пад Данілішкамі 7 кастрычніка.

Начальнікам Ковенскага ваяводзтва пасьля правалу Серакоўскага быў Ябланоўскі. З пачатку лістапада 1863 году Віленскі паўстанскі цэнтар даручыў выкананьне гэтых абавязкаў А. Маркевічу. Падаем тэкст гэтага прызначэньня:[1] «Народны Жонд. Вайсковы Аддзел. 3 лістапада 1863 году, № 153. Вільня. Дзенны загад. На аснове распараджэньня Літоўскага Аддзелу кс. Мацкевіч прызначаецца організатарам узброенай сілы Ковенскага ваяводзтва. А за адсутнасьцю начальніка гэтага ваяводзтва палкоўніка Баляслава Ябланоўскага ўсе ваенныя начальнікі павінны падлягаць загадам кс. Мацкевіча. Згодна. Урадавы камісар Ковенскага ваяводзтва Рымвід».

Выконваць абавязкі начальніка ваяводзтва Мацкевічу прышлося зусім нядоўга. У першых лічбах сьнежня аддзел Мацкевіча быў ушчэнт разьбіты расійскімі сіламі. Стаць зноў на ногі ня было магчымасьці, бо сілы паўстанскія ўжо аслаблі і лютыя зімнія маразы выганялі паўстанцаў з лясоў. Мацкевіч распусьціў рэшткі свайго аддзелу і задумаў уцячы ў Прусію, каб там дачакацца вясны. З гэтаю мэтаю ён з сваім ад’ютантам і скарбнікам накіраваўся лясамі да Нёмну, каб тут перайсьці за граніцу. На самым беразе Нёмну ён быў заарыштаваны расійскім аддзелам і разам з сваімі спадарожнікамі накіраваны ў Коўню.

Па загаду Мураўёва вайскова-палявы суд павінен быў разабраць яго справу на працягу 48 гадзін. На судзе А. Мацкевіч трымаў сябе стойка, даў падрабязговыя паказаньні аб сабе, якія мы падавалі ўжо раней, і нікога ня выдаў. Прысуд быў вынесены хутка. Заключная частка яго такая: "Временный Полевой Ауднторнат признал подсудимого ксендза Антоння Мацкевича виноватым в принятии самого деятельного участия в мятеже, при чем еще до начала восстания в крае он распространял в народе революционные идеи и потом первый поднял знамя восстания в Литве и, сформировав шайку, сделался ее предводителем, прошел по разным местам Ковенской губернии, вступал в стычки с войсками и возбуждал местное население к мятежу как словами убеждения, так и мерами насилия и убийством лиц, не склонявшихся на сторону рэволюции, и наконец всеми силами содействовал успеху возстания, как в звании люстратора мятежнических шаек, а в последние дни восстания в звании организатора и главного начальника мятежнических сил Ковенской губернии. — Посему Временный Полевой Аудиториат полагает подсудимого ксендза Мацке-

  1. А. Стороженко. Ксёндз Мацкевіч, предводитель шайки мятежников. Внльна. 1866 г., ст.15.