Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/245

Старонка праверана

вича, как принадлежащего по важности его преступления и совершенным убийствам к первой категории преступников, указанных в Высочайше утвержденных 11 мая 1863 года правилах о порядке наложения взысканий на мятежников, на основании 3 пункта этих правил и согласно с приговором военнаго суда, — казнить смертью повешением".[1]

Пасьля суду перад караю сьмерцю А. Мацкевнч ня вытрымаў і прасіў аб памілаваньні. На яго просьбу прышоў адмоўны адказ. Пасьля гэтага ён сьмерць спаткаў цьвёрда. Кара адбылася 16 сьнежня (па старому стылю) 1863 году ў Коўні, на пляцы каля Вількамірскага шосэ. На пляц прыгналі шмат народу, каб ён быў прысутным на кары. Цікава, што, ня гледзячы на гэта, на Літве ўпарта хадзілі чуткі, што Мацкевіч жывы і што вясною ён зноў распачне паўстаньне.

КАНЕЦ ПАЎСТАНЬНЯ НА БЕЛАРУСІ.

К пачатку восені 1863 году паўстаньне на Літве і Беларусі пачынае заціхаць. Зьмяншаецца лік партызанскіх аддзелаў і іх лічбовы склад. Апроч таго, склад аддзелаў зьмяняецца і соцыяльна. Імэрэтынскі ў сваіх успамінах[2] так піша аб гэтым: «Условия сильно изменились осенью 1863 года. Повстанье едва держалось, да и то лишь в мелкой шляхте и в ополяченных крестьянах — католиках, преимущественно казённых. Они шныряли по ночам шайками от 20 до 50 человек не более. Рекрутировалнсь они на марше, в каждой мызе, в каждом фольварке, а днём прятали оружие в норки и из повстанцев превращались в мирных жителей — в батраков, поденщиков, рабочих и пр.» Калі прыняць пад увагу што князь Імэрэтынскі належаў сам да «славной стаи муравьевских орлов» і таму стараўся маляваць паўстаньне як справу выключна паноў і ксяндзоў, дык будзе зразумелым, чаму ён абмяжоўвае сялян—удзельнікаў паўстаньня сялянамі «ополяченными» і «католиками». Адкінуўшы гэта, мы бачым, што паўстаньне вядзецца дробнаю шляхтаю, сялянамі, парабкамі, падзёншчыкамі і рабочымі. Буйныя і сярэднія земляўласьнікі ўшо адышлі ад паўстаньня і перайшлі ў лягер царызму. Паўстанскія аддзелы невялікія, але іх тактыка такая, што злавіць іх вельмі цяжка, дзякуючы чаму яны энэргічна дзейнічаюць і тэрорызуюць заможныя групы жыхарства. П. Бранцаў[3] піша аб гэтым так: "больших банд уже не было, остались только мелкие, имевшие в своем составе от 20 до 25 человек. Но, несмотря на свою малочисленность, они наносили много вреда

  1. А. Стороженко. Ксёндз Мацкевіч, предводитель шайки мятежников. Внльна. 1866 г., ст.24.
  2. Н. Имеретинский. Воспоминания о графе М. Н. Муравьеве. Исторический вестник. 1892 г. Том 50, ст. 634-35.
  3. П. Д. Брянцев. Польский мятеж 1863 года. Вильна. 1892 г., ст. 220.