Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/253

Гэта старонка была вычытаная

юць зьмены організацыйных цэнтраў паўстаньня. Наогул уся справа паўстаньня спрашчаецца і ставіцца няправільна. Так і падыходзіць да паўстаньня прысуд.

Па тэксту прыгавору К. Каліноўскі ўвайшоў у рэволюцыйны рух „по убеждению бывшего впоследствии комиссаром Литвы Дю-Лорана“. Факты гавораць, што гэта няпраўда. Далей, у прысудзе сказана, што Каліноўскі „был послан Дю-Лораном для собирания сведений о состоянии шаек в Гродненском воеводстве“. Гэта таксама няпраўда. На аснове разабраных матар‘ялаў мы добра ведаем, пры якіх умовах Каліноўскі і іншыя чырвоныя павінны былі пасьля белага перавароту (11 сакавіка 1863 году) апынуцца ў провінцыі. Мы ведаем, што Каліноўскі папаў у Горадзеншчыну ў годнасьці паўстанскага камісара. Аб гэтым гаворыцца і ў прысудзе на некалькі радкоў вышэй. Там-жа гаворыцца, што пасьля прыезду ў Вільню з Горадзеншчыны Каліноўскі загадваў у Камітэце ўнутранымі справамі. З гэтым магчыма згадзіцца. Зварот у Вільню адбыўся ў першых лічбах чэрвеня (па старому стылю), а не ў пачатку ліпня, як вызначана ў прысудзе.

Ёсьць цэлы шэраг і іншых памылак у прысудзе. Няпраўда, што Каліноўскі „об‘явил разрешение обывателям Литвы не стесняться в подписи адресов" на імя цара. Наадварот, чырвоныя змагаліся (праўда, няўдала) з падачаю адрасоў, у сувязі з чым знаходзіцца, напрыклад, замах на забойства А. Дамэйкі. Прыгавор далей адзначае, што Каліноўскі вёў беспасрэдныя сувязі з Парыжам, што Тытус Далеўскі быў экспэдытарам пры Дюлёране. Гэта таксама ня мае пад сабою ніякіх падстаў. Імя бацькі Каліноўскага ў прысудзе паказана „Сямён" у той час, як сапраўды ён называўся „Сымон".

Цэлы месяц пасьля конфірмацыі прысуду Каліноўскага прамучылі ў турме толькі 7/19 красавіка 1864 году яго пакаралі праз павешаньне ў Вільні на Лукіскім пляцы. Вышэйпамянёны Мосалаў так апісвае кару Каліноўскага. „Было ясное, холодное утро. Калиновскнй шел на казнь смело. Придя на площадь, он встал прямо лицом к виселице, и лишь по временам кидал взоры на далёкую толпу. Когда ему читали конфирмацию, он стал было делать замечания. Так, например, когда назвали его имя — дворянин Викентий Калиновский, — он воскликнул: „у нас нет дворян, у нас все равны“. Полицмейстер покочал ему головой и просил замолчать".[1]

Сьмяротную кару К. Каліноўскага можна лічыць апошнім яскравым эпізодам паўстаньня 1863 году на Беларусі. Паўстаньне замірае. Рэакцыйнымі коламі царскай Расіі Мураўёў абвяшчаецца гэроем ўсерасійскага маштабу. Офіцыйныя пісакі царскага самаўладзтва не шкадуюць сіл, каб падняць на вышыню недасяжнага ідэалу асобу вешальніка Мураўёва. У гэтай справе некаторыя з іх даходзяць да вышэйшай

  1. А.Н. Мосолов. Виленские очерки, ст. 126-7