Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/254

Гэта старонка была вычытаная

ступені віртуознасьці. Вось да прыкладу адзін такі вынятак з тагочаснай „патрыятычнай" літаратуры аб Мураўёве. „С моей точки зрения он (Муравьев) заслуживает еще при жизни памятніка на счет поляков за то добро, которое он им сделал, энергично и быстро подавивши мятеж".[1] Аўтар забыўся толькі далучыць да палякаў іншыя нацыянальнасьці, ня выключаючы і расійцаў, якія адначасна выносілі на сваім карку „дабрачыннасьці" і апеку Мураўёва.

Цікава, што нават сярод рэакцыянэраў знайшліся „лібэралы", якія былі проці Мураўёва, лічачы яго сыстэму вельмі рызыкоўнаю. Да гэтай групы належалі — шэф корпусу жандараў Доўгарукі, пецярбурскі генэрал-губэрнатар Сувораў і інш. Гэтая група псавала шмат крыві вешальніку сваімі прыдворнымі і іншымі інтрыгамі. Мураўёў у сваіх запісках[2] лічыць паводзіны гэтай групы вельмі небясьпечнымі для справы і піша так. „Очевидно, что из трех врагов — мятежа, петербурского правительства (разумеецца пецярбурская група рэакцыянэраў-„лібэралаў". У. І.) і варшавского жонда —самая трудная борьба была с двумя последними". У барацьбе з пецярбурскай групай ворагаў Мураўёву дапамагалі яго прыхільнікі і панэгірысты з рэакцыйна-консэрватыўнага лягеру, да якога трэба аднесьці нават такіх прадстаўнікоў расійскай літаратуры, як даволі вядомых у тыя часы поэтаў Цютчава і Вяземскага.

Цютчаў напісаў,[3] напрыклад, такі верш, адрасаваны на імя Суворава:

„Гуманный внук воинственного деда!
Простите нам, наш симпатичный князь,
Что русского честим мы людоеда,
Мы, русские, Европы не спросясь.
Как извинить пред вами эту смелость,
Как оправдать сочувствие к тому,
Кто отстоял и спас Росии целость,
Всем жертвуя народу своему".

У сувязі з вершам Цютчава стаіць і верш П. А. Вяземскага, накіраваны таксама на імя Суворава і зьяўляючыйся разам з тым апалёгіяй і панэгірыкам вешальніка Мураўёва. Падаем вынятак з гэтага вершу.

„Да, князь! Поэт был прав: наверно вашим дедом
Было-бы скреплено письмо друзей к тому,
Которого Вы, князь, честите людоедом
За то, что он казнил по долгу своему.
Как Вы, он не искал в народе популярность,

  1. Русский Архив. 1895 г. № 1. И. Митропольский. Повстание в Гродне в 1863-4 г. г., ст. 138.
  2. Русская Старина. 1882 год. № XI. М. Н. Муравьев. Записки об управлении Сев.-Западным краем и об усмирении в нем мятежа, ст. 414.
  3. Русская Старина. 1883 год. № IV. Граф М. Н. Муравьев, ст. 208.