Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/256

Гэта старонка была вычытаная

Ты мощен Руси приговором,
Её ты славу береги.
Нет, не помогут им усилья
Подземных их крамольных сил.
Зри, над тобой, простерши крылья,
Парит архангел Михаил!"

Гэты пэрл творчасьці Някрасава, як мы бачым, пачынаецца з „бокала", пакрашаецца „крамолой“ і „присягой", а канчаецца „архангелом Михаилом". Далей гэтага, здаецца, ужо няма куды ісьці. Праўда, паводле некаторых вестак магчыма думаць, што вышэйпаданы верш ня ёсьць сапраўдны верш, прачытаны Някрасавым вешальніку Мураўеву. „Московские Ведомости“[1] зазначаюць, што прывітальны верш Някрасава канчаўся словамі „виновных не щади“. Апроч таго, і сам Някрасаў у свае часы казаў, што яго застольны верш меў 12, а ня — 20 радкоў, як гэта відаць з вышэйпаданага. Але нават і К. Чукоўскі, які задаўся мэтаю апраўдаць Някрасава „если не совсем, то отчасти“, піша: „Здаецца, што той (сапраўдны. У. І.) верш быў ня лепш, але яшчэ горш за гэты (вышэйпаданы. У. І.), і Някрасаў выявіўся ў ім яшчэ большым здраднікам у адносінах да сваіх пераконаньняў.[2]

Але, як мы ўжо зазначылі раней, прогрэсыўная частка расійскага грамадзянства стаяла на старане паўстаньня і рэзка выступала проці таго „патриотического сифилиса“ (выраз Герцэна), на які захварэлі рэакцыянэры. Яны адразу выступілі і проці патрыятычнага вершу Някрасава. Герцэн пісаў: „Браво, Некрасов, браво! Прызнаемся, этого мы от вас не ждали, а ведь вам известно, как интимно мы знаем вашу биографию и как много мы могли от вас ждать. Браво, Некрасов, браво!“[3] Адзін з рэволюцыянэраў таго часу, якому выпадкова ўдалося вызваліцца ад мураўёўскай шыбеніцы, І. А. Худзекаў пісаў: „При всей подлости этого поступка, какая была в нем доля глупости. Мы не говорим уже о гнусности того факта, что литература сочла за свой долг соперничать с палачами. Некрасов сделал-бы меньшую подлость, если-бы за свой собственный счет построил для нас виселицы".[4] Адазваўся на верш Някрасава і пясьняр Фэт:

„К музам, к чистому их храму,
Продажный раб, не подходи.“

Паўстаньне на Беларусі і Літве загасла. Калі падлічыць усіх пацярпеўшых у часы паўстаньня на Беларусі і Літве, то атрымаецца солідная лічба. Па офіцыйных даных[5] было прыцягнута да судовай адказнасьці 18.590 асоб. З іх меншая палова, у ліку 9.229 асоб, была прызнана па суду апраўданаю. Усе яны тым ня менш адміністрацыйна

  1. „Московские Ведомости". 1866 год 20 апреля.
  2. К. Чуковский. Поэт и палач. Петербург. 1922, ст. 11.
  3. „Колокол". 1866 год. № 220.
  4. K. Чуковский. Поэт и палач, ст. 4.
  5. а) Русская Старина 1883 г. Т. III, 621. б) Л. Тихомиров. Варшава и Вильна, в 1863 году. 1897 г. Оттиск из 281 номера Московских Ведомостей за 1897 г. в) Dwadziescia piec lat Rosij w Polsce. (1863-1888). Zarys historyczny. Przedruk z „Ekonomisty Polskiego". Lwow. 1892. ст. 57.