Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/258

Гэта старонка была вычытаная

Грабец так апісвае гэты момант паўстаньня.[1] „Пасяліўшыся ў прыбочным доміку пры Смольнай вуліцы пад назваю Міхала Чарнэцкага, Траўгут цалкам аддаўся справе паўстаньня. З фэномэнальнай працавітасьцю ён рыхтаваў дэпэшы, інструкцыі і дэкрэты, якіх шмат выходзіла з-пад яго пяра і разыходзілася па краі да ўсіх ваяводзкіх, павятовых і вясковых організацый, да паўстанскіх груп, што змагаліся па лясных пушчах і палёх, і ўрэшце за граніцу. Цэлы дзень ен хадзіў па пасяджэньнях і спатканьнях з паасобнымі начальнікамі аддзелаў. Ён ува ўсё ўваходзіў сам і нічога не выпускаў з сваіх рук. Глыбока рэлігійны, містык, прасякнуты сьвядомасьцю сваіх абавязкаў, Траўгут, задаўшыся мэтаю працягнуць паўстаньне да ўмяшаньня заходніх дзяржаў, моцна стаяў на чале організацыі, у кожную хвіліну гатовы на сьмерць. Будучы чалавекам чыну, ён умеў сабраць наўкола сябе энэргічныя адзінкі пераважна з консэрватыўнага лягеру, як Марыян Дубецкі, Краеўскі, доктар Дыбэк, ці пазьнейшы, пасьля звароту з Сібіры, барацьбіт каталіцызму і консэрватызму Зыгмут Сумінскі. На тых, хто яго абкружаў ці быў яму падуладны, ён меў вялізарны ўплыў, утвараючы мімавольна амаль-што культ сваёй асобы".

На аснове вынятку з Грабеца мы можам зрабіць больш-менш правільную характарыстыку Траўгута. Мы бачым, што дыктатар паўстаньня ў Польшчы меў шмат энэргіі, быў чалавекам дзейным і цьвёрдым. Разам з тым мы бачым, што дыктатар належаў да белых і абкружаў сябе белымі выканаўцамі. Перад намі бязумоўна белая, а ня чырвоная дыктатура. Цэлы шэраг іншых матар‘ялаў таксама сьведчыць аб белым напрамку дыктатуры Траўгута. З гэтых матэрыялаў мы пададзім толькі адзін вельмі характэрны вынятак з працы вядомага консэрватара Станіслава Козьмяна.[2] „Траўгут цьвяроза, памужчынску, без памылак разумеў і ацэньваў палажэньне справы. Толькі ў чужаземнай дапамозе ён бачыў магчымасьць посьпеху; як вайсковы, ён у самым паўстаньні ня бачыў умоў для посьпеху. Ён лічыў неабходным цягнуць паўстаньне далей толькі для таго, каб выклікаць чужаземную дапамогу". Консэрватар С. Козьмян называе Траўгута цьвярозым політыкам у процівагу чырвоным, політыку якіх ён лічыць памылковаю, дэмагогічнаю аснованаю на юнацкім захапленьні. С. Козьмян з задаваленьнем адзначае, што Траўгут глядзеў на роль і значэньне паўстаньня вачыма белых: паўстаньне само-па-сабе ня мае вартасьці, ня мае ніякіх шансаў на посьпех, яно ёсьць толькі сродак для таго, каб выклікаць чужаземны дыплёматычны націск ці вайсковую інтэрвэнцыю на ахопленую паўстаньнем тэрыторыю царскай Расіі.

Зразумела, згодна з прынцыпам белай паўстанскай політыкі Траўгут павінен быў адмежавацца ад „якобінізму", ад радыкальнай соцыяльнай програмы паўстаньня, каб не запалохаць гэтым чужаземныя

  1. J. Grabiec. Rol 1863. Wyd. II. Poznan. 1922, ст. 307-308
  2. Stanislaw Kozmian. Rok. 1863. Т. І. Warszawa. 1903, ст. 226