Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

так дружна жылі з царызмам у апошнія часы яго існаваньня, зусім забыліся аб сваіх незалежніцкіх ідэалах, чаму яны ўспомнілі аб незалежнасьці Польшчы толькі пасьля таго, як у былой Расіі нарадзіўся новы строй. Польская буржуазія і шляхта не маглі згадзіцца з пролетарскаю дыктатураю. З царскаю дыктатураю яны згаджаліся, бо царская дыктатура падтрымлівала іх інтарэсы. Ёсьць усе даныя думаць, што калі-б існавала царская Расія, польская буржуазія і шляхта ня ўспомнілі-б аб сваіх незалежніцкіх ідэалах. Так ці іначай пабудавалася незалежная „дэмократычная" Польшча, але яе існаваньне зьяўляецца не прогрэсам, а глыбокім рэгрэсам сучаснасьці.

Цяпер Польшча зьяўляецца не „апораю цывілізацыі проці царызму", чым яна была ў 1863 годзе, а апораю абскуранцкай рэакцыі і фашызму проці соцыялізму і комунізму. Тады лепшыя дэмократы паўстаньня, выратаваўшыся ад царскіх шыбеніц і куляў, пайшлі праліваць сваю кроў на барыкадах Парыскай Комуны для ўтварэньня першай пролетарскай дзяржавы. Цяпер і лепшыя і горшыя ,.дэмократы “ сучаснай буржуазнай Польшчы эксплёатуюць працу рабочых сваёй дзяржавы, вядуць з імі барацьбу і зьяўляюцца зацятымі ворагамі існуючай пролетарскай дзяржавы. Тады адзін з дэмократаў паўстаньня Л. Мераслаўскі быў запэўнены, што „Польшча будзе вольнаю толькі тады, калі на кішцы астатняга ксяндза павесяць астатняга шляхціца", а сучасныя „дэмократы" буржуазнай Польшчы атручваюць рэлігійным дурманом масы, выкарыстоўваюць клерыкалізм для барацьбы з пролетарскім рухам і праваю бядняцка-серадняцкага сялянства кормяць і пояць абшарнікаў. Да гэтага трэба дадаць, што, вызваліўшыся ад царскага нацыянальнага ўціску, сучасная Польшча ўзяла прыклад з царызму ў сэнсе прыгнечаньня нацменшасьцяў, якія складаюць вельмі значны лік яе насельніцтва. Новым у яе нац-політыцы зьяўляецца толькі тое, што яна гадуе беларускіх, украінскіх і іншых фашыстаў, каб іх рукамі душыць радыкальныя і пролетарскія рухі сярод нацменшасьцяў. Шмат яшчэ прыкладаў „дэмократычнасьці" сучаснай шляхецка-буржуазнай Польшчы магчыма было-б прывесьці, але няма сэнсу гэта рабіць, бо яны ўсім вядомы. Так ідзе дыялектыка гісторыі.

Гаворачы аб польскім паўстаньні, усе паказаныя ў нашай прадмове аўтары, у тым ліку К. Маркс, Ф. Энгельс і Ў. І. Ленін, разумелі ўсю тэрыторыю, абхопленую паўстаньнем 1863 году, г.зн. Польшчу, Літву, Беларусь і Украіну. Вось чаму, напрыклад, т-ш Ленін, называючы імёны лепшых сыноў Польшчы 1863 году, прымаўшых потым удзел у барацьбе за Парыскую Комуну, адзначыў як Яраслава Дамброўскага, што працаваў і змагаўся ў Варшаве і ўва ўласнай Польшчы, так і Валерыя Ўрублеўскага, што змагаўся за лепшую будучыну на тэрыторыі Беларусі, у Горадзеншчыне. Гэта заўжды трэба мець на ўвазе, чытаючы выняткі з твораў памянёных аўтараў. Усё тое, што