Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/264

Гэта старонка была вычытаная

магіле бацькаўшчыны". Цікава, што згоднікі-танцоры лічылі зусім правільным зьявішчам тое, што яны „танцуюць" у імя сваіх клясава-эгоістычных інтарэсаў. У памфлеце,[1] падпісаным псэўдонімам „баронэсса Х. Y. Z.", гаворыцца: „Усім тым, хто нам рабіў закіды за гэтае „танцаваньне на магіле бацькаўшчыны", я-б параіла толькі, каб яны хоць на хвіліну ўвайшлі ў наша палажэньне. Колькі нас там было, кожная і кожны меў у тыя часы які - небудзь інтарэс да Намесьніка. Таму ішла справа аб звальненьні брата, іншай аб вызваленьні мужа, трэцяй аб вызваленьні каго-небудзь з прыяцеляў ці крэўных". У памфлеце пералічана толькі частка інтарэсаў земляўласьнікаў і прамыслоўцаў, але іх лёгка дапоўніць. Заможным групам жыхарства ў першую чаргу трэба было вызваліць „сваіх" ад адбыцьця вызначаных кар за ўдзел у паўстаньні, а потым уступіць у бясьпечнае ўладаньне сваімі маемасьцямі. Як тут не „ўвайсьці ўпалажэньне" баронэсы Х. У. Z. і іншых танцораў і адрасантаў!

Рух у бок царызму з боку буйной земляўласьніцкай шляхты і буйной буржуазіі павінен быў адбіцца на поглядах Траўгута і жонду. Не пакідаючы надзей на чужаземную інтэрвенцыю, як на аснову посьпеху паўстаньня, Траўгут пачынае „чырванець". Усё часьцей і часьцей у сваіх лістох і адозвах ён зьвяртае ўвагу на неабходнасьць уцягненьня ў паўстаньне „простага люду", без чаго паўстаньне будзе толькі вайсковай дэмонстрацыяй. Яшчэ праз нейкі час мы бачым, што чужаземную інтэрвэнцыю Траўгут пачынае лічыць не асновай, а дадаткам. Асноваю ён лічыць удзел у паўстаньні шырокіх сялянскіх мас. У сувязі з гэтым стаіць і яго плян рэорганізацыі партызанскіх аддзелаў у рэгулярную армію. Па думцы Траўгута, вясною з паўстаўшых сялян павінна быць утворана народнае апалчэньне (pospolite ruszenie), якое згрупуецца наўкола рэгулярнае арміі. Якасьць рэгулярнае арміі будзе злучана з колькасьцю народнага сялянскага апалчэньня, і гэта будзе асноваю посьпеху паўстаньня, на дапамогу якому, апроч таго, прыдзе чужаземная інтэрвэнцыя.

Пры існаваньні такога пляну трэба было ўжыць меры да ўцягненьня сялян у паўстаньне. У сувязі з гэтым 27 сьнежня 1863 году Траўгут выдае дэкрэт, у якім ён на аснове маніфэсту старога Цэнтральнага Народнага Камітэту, загадвае мясцовым паўстанскім уладам тужыць усе меры да вызваленьня і надзяленьня сялян зямлёю, не застанаўліваючыся нават перад рэпрэсіямі ў адносінах да земляўласьнікаў. Праз месяц дыктатар выдае другі дэкрэт, у якім усе грамадзяне заклікаюцца ў „паспалітае рушэньне", якое будзе організавана ў пачатку вясны 1864 году. Адначасна з гэтым Траўгут імкнецца наладзіць сувязі з рэволюцыйнымі коламі Заходняй Эўропы, якія значна звузіліся за апошнія часы. Супрацоўнікі Траўгута, белыя па сваіх пе-

  1. J. Grabiec. Rok 1863. Wyd. II. Poznan. 1922, ст. 325