Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/267

Гэта старонка была вычытаная

політычную перамогу шляхты пазбавіла-б зьместу і зрабіла-б усю яе барацьбу бессэнсоўнай. Аб гэтую супярэчнасьць павінны былі разьбіцца шляхецкія паўстаньні. Гэтая процілегласьць паміж шляхтаю і сялянствам забясьпечыла расійскаму ўраду ролю tertii gaudentis (пераможцы), а таксама забясьпечыла магчымасьць трыманьня ў сваіх руках шляхты і паралізаваньня яе руху".[1]

Ня лічачы магчымым прызнаць паўстаньне 1863 году па свайму характару шляхецкім, мы, тым ня менш павінны прызнаць, што шляхта прыняла ў ім значны ўдзел. Яна адразу разьбілася на белую і чырвоную групы. Шляхта буйназемляўласьніцкая, капіталізаваная, разам з буйной буржуазіяй склала белую групу; шляхта дробная разам з дробнай буржуазіяй, рамесьнікамі і рабочымі склала чырвоную групу. Белыя адразу пачалі граць у паўстаньні контр-рэволюцыйную ролю. Чырвоныя па сваёй дробнабуржуазнай сутнасьці пайшлі на згоду з контр-рэволюцыяй, і дзякуючы гэтаму аграрная рэволюцыя правалілася. Праваліўся разам з ёю і масавы ўдзел сялянства ў паўстаньні. Пры такой умове царызму было лёгка справіцца з паўстаньнем. Такім чынам, клясавая політыка буйных земляўласьнікаў, стаўшы проці інтарэсаў сялянства, адыграла вялікую ролю ў правале паўстаньня.

Ю. Мархлеўскі так формулюе прычыну правалу паўстаньня 1863 году. „В помещичьей среде настроение было против восстания. Правда, молодежь шла к партизанам, но солидные отцы не верили в успех. Однако, после некоторого колебания представители шляхты решили вступить в повстанческий комитет. Мотивом было желание взять в свои руки вожжи, с целью противодействовать революционерам, стремившимся придать восстанию социальный характер революции. Таким образом, среди повстанцев возникли партии „красных" и „белых". Последние ставили своей целью поддержать восстание некоторое время, расчитывая на интервенцию европейских держав, особенно Наполеона III. Эта интервенция, по их мнению, должна была заставить царское правительство пойти на уступки в национальном вопросе. Из интервенции ничего не вышло. Партизаны, укрываясь в лесах, делали вылазки против русских гарнизонов, но силы их были ничтожны, и о развитии широкой военной активности не могло быть и речи“.[2] Як мы бачым, белыя ўвайшлі ў паўстаньне, каб утрымаць залішнія па іх думцы соцыяльныя імкненьні чырвоных. Паколькі яны тармазілі аграрную рэволюцыю, пастолькі яны адштурхвалі сялянства ў масе ад паўстаньня і падрыхтоўвалі яго правал.

Пасьля сялянскай „рэформы" 1864 году ў Польшчы значна разьвіваецца прамысловасьць. Пасьля паўстаньня буйная буржуазія ўвесь

  1. Roza Luksemburg. Krok za krokem. Prszyczynek do historyi klas burzuazyjnych w Polsce. Z przedmowa S. Bobinskiego. Wyd. "Trybuna". Moskwa - Kijow - Smolensk 1921 r.
  2. Ю. Мархлевский. Из истории Польши. Москва. Госиздат. 1925, ст. 31.