Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/268

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

час настроена пазгодніцку ў адносінах да царскае Расіі, бо для яе прамысловых прадпрыемстваў патрэбен шырокі расійскі рынак. Незалежнасьць ёй не патрэбна, бо яна (незалежнасьць) праводзіць граніцу паміж Польшчай і Расіяй і першкаджае пашырэньню тавараў. Зямельная буржуазія падтрымлівае прамысловую буржуазію.

Уся гісторыя апошняга царскага пэрыоду паказвае, што польская прамысловая і зямельная буржуазія як у Польшчы, так і на Беларусі, Літве і Украіне зьяўляецца вернаю хаўрусьніцаю расійскага царызму. У 1897 годзе польская буржуазія ўрачыста вітала ў Варшаве прыехаўшага туды цара. Дмоўскі, прадстаўнік народнай дэмократыі, абяцае графу Віттэ падтрыманьне ў барацьбе царскага ўраду з рэволюцыйным рабочым рухам як у Польшчы, так і ў Расіі. Члены польскага Кола ўва ўсіх Думах падтрымліваюць царызм галасаваньнем за павялічэньне арміі і поліцыі. Толькі калі царызм быў зруйнаваны, калі на тэрыторыі былой царскай Расіі ўтварыліся рабочыя дзяржавы, польская буржуазія пастаралася ўтварыць, „незалежную Польшчу“. Цікава, што гэтая буржуазная „незалежная“ Польшча падтрымлівала расійскі царызм і пасьля яго сьмерці ў асобах Дзянікіна, Урангеля, Калчака і іншых. Яна падтрымлівае яго і сягодня ў асобе эмігранцкіх, белагвардзейскіх асколкаў, якія знаходзяць цёплы прытулак як у Польшчы, так і наогул у „дэмократычнай“ Заходняй Эўропе.


ВЫКАРАСТАНЫЯ МАТАР‘ЯЛЫ