Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

на тэрыторыі б. Расійскай імпэрыі. Ішоў наступ на формацыі гандлёвага капіталу і перажыткаў фэўдалізму. Зьяўляўся на сьвет і адваёўваў сабе месца ў жыцьці прамысловы буржуа. Пабач з ім стаў памешчык новага тыпу, уласьнік капіталізаванага маёнтку. Абодва яны прагнуліся стаць гаспадарамі жыцьця, замяніўшы сабою памешчыка- фэўдала. Ім патрэбны быў рабочы для іх прадпрыемстваў і спажывец іхняй продукцыі на ўнутраным рынку. Таму і другому перашкаджала прыгонная залежнасьць сялянства. Побач з буйнай буржуазіяй вырастала буржуазія дробная. Яна рэкрутавалася з розных соцыяльных груп, у тым ліку і з зьбяднелага дваранства. На чале яе стала розначынная інтэлігенцыя, узяўшая на сябе ролю носьбіта буржуазнай рэволюцыйнасьці. Расла рабочая кляса, якая, аднак, яшчэ не магла выступіць самастойна. Сялянства ўвесь час хвалявалася. „У часы сэвастопальскай вайны сялянскі рух прыняў асабліва грозны характар. Сяляне, з якіх формаваліся дружыны апалчэнцаў, замест таго, каб ісьці на ворага, рабілі напады на спраўнікаў і на сваіх паноў".[1] Усё вышэйпаказанае мы назіраем і на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны. Тут справа ўскладняецца рацыянальным пытаньнем. Узрастаючая буржуазія тут будзе прагнуцца замацаваць сваё палажэньне ў рамках уласнай нацыянальнай дзяржавы.

Зьмены ў соцыяльна-экономічнай формацыі павінны былі рабіць уплыў і на політыку царызму. Царскі ўрад апынуўся паміж двух агнёў: паміж запатрабаваньнямі гандлёвага капіталу з фэўдальнымі перажыткамі і паміж запатрабаваньнямі прамысловага капіталу. У гэтых адносінах асабліва тыповаю зьяўляецца Мікалаеўская эпоха. „Мікалаеўскае цараваньне было перамежным цараваньнем. Прамысловы капіталізм ужо быў у наяўнасьці і змагаўся за ўладу з гандлёвым, але апошні пакуль што быў яшчэ настолькі моцны, што не рабіў ніводнай яўнай уступкі, а прагнуўся закупіць свайго супраціўніка патаемнымі патураньнямі... Вынікае пытаньне, чаму-ж Мікалай таптаўся на месцы... Зразумела, ня толькі таму, што ў яго не хапала характару... Не характар Мікалая вызначаў палажэньне, а палажэньне вызначала характар яго самога і ўсяго атачаўшага яго грамадзтва. Перамежнае палажэньне, барацьба паміж новым, якое стукалася ў дзьверы, і паміж старым, якое не хацела адміраць, рабілі перамежнымі, асобамі ўсіх уладароў тых дзён".[2]

Пасьля крымскай кампаніі і самазабойства Мікалая зрабіўся зусім ясным правал „перамежнай" політыкі. Ураду Аляксандра ІІ трэба было рабіць нейкую перамену ў політыцы. Трэба было задаволіць некаторыя з запатрабаваньняў прамысловага капіталу, у тым ліку запатрабаваньне вызваленьня сялян. Трэба было рабіць „сделку“ паміж старым і новым. У сувязі з гэтым з пачатку цараваньня Аляк-

  1. М. Покровский. Русск. ист. в сжат. очерке. Ч. I и II, ст. 117-118.
  2. Ibidem, ст. 98, 99, 100.