Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

. На чале гуртка стаіць студэнт Ян Кужына. Адначасна з Акадэмічным гуртком афармляецца гурток Нарцыса Янкоўскага. Гэты гурток складаецца з ніжэйшых урадоўцаў, мяшчан, вучнёўскай моладзі, рамесьнікаў і рабочых. Абодва гурткі зьвязаны паміж сабою. Ім належыць спроба першага публічнага выступленьня. На 18 сакавіка 1859 году было заказана жалобнае набажэнства за памерлых Адама, Юлія і Зыгмунта (песьняроў—Міцкевіча, Славацкага і Красінскага) Народу на гэтае дэмонстрацыйнае набажэнства сабралася многа, але поліцыя была папярэджана і забараніла духавенству адпраўляць набажэнства. Набажэнства не адбылося.

У 1859 г. опозыцыйны рух узрастае. Узмацняюцца опозыцыйныя гурткі і ўвязваюцца з Акадэмічным і гуртком Янкоўскага. Ян Кужына, што стаяў на чале Акадэмічнага гуртка, дзякуючы аднэй студэнцкай гісторыі, павінен быў уцячы за граніцу і там хутка зрабіўся асабістым .сакратаром Мераслаўскага. Яго месца ў гуртку заняў Кароль Маеўскі, які потым у часы паўстаньня граў даволі выдатную, хоць і не пачэсную ролю. Гэта быў энэргічны і хітры чалавек, які ніколі ня меў стала выпрацаваных перакананьняў. Лічачыся ў пачатку староньнікам Мераслаўскага, ён патым перакідваецца з лягеру ў лягер і ў кожным лягеры знаходзіць сабе месца. Гэта давала яму магчымасьць знаць людзей і сытуацыю сіл у кожным лягеры і быць неабходным для розных політычных інтрыг. У канцы 1859 г. Акадэмічны гурток і гурток Янкоўскага ўхвалілі злучыцца. Быў абраны для абодвых гурткоў агульны кіраўнічы цэнтар, вядомы пад назваю Варшаўскай Капітулы. Галоўную, ролю ў Капітуле пачаў граць Янкоўскі.

Пасьля злучэньня сіл зноў было пастаўлена пытаньне аб організацыі публічнага выступленьня ў выглядзе маніфэстацыі. Такую маніфэстацыю цяпер удалося наладзіць 13 чэрвеня 1860 году. Для маніфэстацыі былі выкарыстаны хаўтуры Катарыны Савінскай, удавы генэрала польскіх войскаў, запнуўшага пры абароне Варшавы ад расійскіх войск у 1831 г. Поліцыя па нейкіх прычынах не пасьпела перашкодзіць маніфэстацыі. Гаварыліся польска-патрыятычныя прамовы. На хаўтуры сабралося некалькі тысяч чалавек.

У канцы лета 1860 году падпольнымі чырвонымі організацыямі была ўстаноўлена так званая жалоба па айчыне. Для ўсіх жыхароў былі забаронены балі, вечары і танцы. Жанчыны павінны былі насіць вопраткі чорнага колеру. Зьявіліся ўсякага роду патрыятычныя жэтоны, пярсьцёнкі, брошкі і г. д. Тым, хто парушаў гэтыя правілы, псавалася вопратка, разьбіваліся вокны і організоўваліся каціныя концэрты. Проф. М. Бэрг піша: „Дашло нават да таго, што зьявіўся так званы дырэктар ці капэльмайстар каціных концэртаў, які за пэўную плату браўся організаваць такія концэрты каму трэба. Концэрт з выбіцьцём шыбаў каштаваў 15 рублёў, без выбіцьця шыб—10 рублёў. Бывала