Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

каб ён вызваліў арыштаваных. Генэрал-губэрнатар дэлегацыі ня прыняў. Гэта ня спыніла энэргіі жаночай дэлегацыі. На другі дзень (22 мая) жаночая дэлегацыя, пасьля набажэнства і патрыятычных сьпеваў перад вострабрамскай капліцай, у ліку каля 100 асоб зноў накіравалася да палацу генэрал-губэрнатара. За дэлегацыяй ішло шмат народу. Часьць дэлегацыі прабалася ў панадворак палацу, а другая частка і натоўп засталіся на вуліцы, перад брамаю. Назімаў прыняў некалькі дэлегатак, выслухаў іх просьбу, але катэгорычна адмовіўся выпусьціць арыштаваных. Дэлегаткі ня выходзілі і налягалі, каб іх просьба была выканана. Час цягнуўся, а натоўп каля брамы ўсё павялічваўся. Тады па загаду поліцмайстра, на плошчу каля палацу быў выкліканы невялікі аддзел войска і пажарная каманда. Натоўпу і дэлегацыі было прапанована разьесьціся пад пагрозаю, што пры нявыкананы» гэтага яны будут абліты вадою з пажарных труб. Пагроза зрабіла свой уплыў, усе разышліся, і, такім чынам, маніфэстацыя кончылася нічым.

Праз тыдзень пасьля гэтага (29 мая) сьпеў рэволюцыйнага патрыятычнага гімну зноў паўтарыўся на вуліцы перад вострабрамскай капліцай. Тое самае там-жа адбылося яшчэ раз 31-га мая. З гэтага часу сьпевы пайшлі што ні дзень, нават па некалькі разоў у дзень. Былі дні калі забароненыя сьпевы ў Вільні адбываліся шэсьць-сем разоў у дзень у розных мясцох гораду. Поліцыя зьбіввлася з ног, змагаючыся з маніфэстантамі, якія распачыналі сьпяваньне гімну там, дзе зусім не чакалі. Ня гледзячы на поліцыю ў некаторых пунктах маніфэстанты зьбіраліся найчасьцей. Такімі пунктамі былі—вострабрамская капліца, касьцёл сьв. Яна, францішканскі касьцёл з статуяй маткі боскай, домініканскі і антокальскі касьцёлы.

Каб даць малюнак такіх маніфэстацый, мы пададзім тут пару поліцэйскіх рапартаў, што вельмі дэтальна спыняюцца на апісаньні іх “17 мая (старога стылю. У. І.) а 6 гадзіне ўвечары ў вострабрамскай капліцы, пасьля таго, як біскуп Красінскі адслужыў нешпар, вучні віленскай гімназіі, каля 30 асоб, сабраўшыся ў групу з левага боку ад вялікага алтара, прасьпявалі з усіх сіл рэволюцыйны гімн. З іх вядомы толькі двое—N і N. Апроч іх, сьпявала гэты гімн дачка земляўласьніцы N. Каля тых, што сьпявалі, знаходзіўся натоўп розных людзей, у ліку якіх стаяў аптэкарка таксама каля 70 вучняў той-жа гімназіі, якія хоць і не сьпявалі, але за тое ўважліва сачылі за поліцэйскімі ўрадоўцамі. Пасьля таго, як сьпевы скончыліся, памянёныя вучні натоўпам увайшлі праз асобныя дзьверы, якія знаходзяцца побач з вялікім алтаром, у закрыстыю. Выгнаўшы з касьцёлу (павінна, праз захрыстыю. У. І.) і зачыніўшы за сабою дзьверы, яны гаварылі: „пойдзем, цесна зьбіўшыся ў кучу". Дзякуючы гэтаму, неабходна прапанаваць школьнаму начальству, каб яно для нагляду за вучнямі прызначыла школьных дазорцаў, як у касьцёлах, так і ў шпацаровых мясцо-