Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

строй ахапіў шляхецкія, інтэлігенцыя і вучнёўскія колы. Жанчыны— інтэлігенткі і шляхцянкі—паказваліся на вуліцы ня іначай, як у жалобе. Рабіліся складкі, каб купляць жалобныя вопраткі для жанчын з незаможных колаў. У касьцёле распачынаюцца патрыятычна-рэволюцыйныя сьпевы. Ініцыятарам іх і выканаўцам найчасьцей зьяўляецца вучнёўская моладзь. Ксяндзы касьцёлаў далёка не заўсёды спачувалі гэтым сьпевам, баючыся адказнасьці за іх перад поліцыяй.

Пачынаючы, з чэрвеня ў Вільні ўвайшлі ў моду патрыятычныя хаўтуры, якія насілі характар маніфэстацый. 4 чэрвеня ўрачыста пахавалі студэнта .пецябурскага унівэрсытэту нейкага Баранцэвіча. Ніякіх асабістых рэволюцыйных заслуг ён ня меў. Гэтай урачыстасьцю мелася на ўвазе ўшанаваць студэнцкую моладзь, якая ў астатнія часы выявіла рэволюцыйнасьць. Праз некалькі дзён адбыліся другія ўрачыстыя хаўтуры. Пахавалі нейкага зусім невядомага француза Гассэ. Нябожчыка ўшанавалі за тое, што ён належаў да францускай нацыі, якая лічылася спачуваючай вызваленьню Польшчы. На тыя і на другія хаўтуры сабраліся тысячы народу. Ніякіх рэволюцыйных сьпеваў ня было.

У канцы мая ў Парыжы памёр былы студэнт, потым профэсар віленскага унівэрсытэту, вядомы польскі рэволюцыянэр і гісторык Яхім Лелевэль. Памёр ён глыбокім старыком, застаючыся ўвесь час ярым дэмократам. У першых лічбах чэрвеня адбыліся жалобныя набажэнствы са сьпевамі рэволюцыйных гімнаў і патрыятычнымі казаньнямі ў. Варшаве. Адтуль набажэнствы па Лелевэлю перакінуліся і на . Беларусь. Студэнты і наогул вучнёўская моладзь у Вільні пастанавілі організаваць урачыстае жалобнае набажэнства па гэтым чалавеку, імя якога было зьвязана з былым віленскім унівэрсытэтам. Набажэнства было назначана на 9, VI у унівэрсытэцкім касьцёле сьв. Яна. Набажэнства адбылося пры поўным касьцёле. Прысутнічалі вучні, студэнты, шляхта і шмат рамесьнікаў. Сьпяваліся рэволюцыйныя гімны.

У сярэдзіне чэрвеня ў Вільню прышлі весткі аб сьмерці А. Чартарыйскага, вядомага правадыра белай эміграцыі. Было організавана жалобнае набажэнства ў катэдральным касьцёле. Народу было нямнога. Прысутнічала пераважна магнатэрыя і земляўласьніцкая шляхта. Ксёндз сказаў адпаведную выпадку прамову. Рэволюцыйных сьпеваў ня было.

Такім чынам, як мы бачым з вышэйшага, маніфэстацыі з Польшчы перакінуліся і на Беларусь. Поліцыя, якая спачатку яшчэ не прыстасавалася змагацца з дэмонстрантамі, паступова ўсё больш і больш “спэцыялізавалася” ў гэтай справе. Ідзе сыстэматычная барацьба, як з рэволюцыйнымі сьпевамі, так і з дэмонстрацыйнай вопраткай на вуліцы. Былі ўстаноўлены спэцыяльныя паскораныя поліцэйскія суды, што накладалі суровыя кары на дэмонстрантаў у касьцёлах і на вуліцах. Вось перад намі адна з офіцыяльных урадавых абвестках таго