Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

часу. „Губэрскае (Віленскае губэрні. У. І.) начальства, заўважыўшы, што шляхта і памешчыкі, апроч жалобнай вопраткі, пачалі насіць яшчэ вопраткі адзначныя, відочна, умоўныя, як, напрыклад, конфэдэраткі, гарыбальдыйскія капялюшны польскія памаркі, жупаны, шэрыя сялянскія кафтаны з паскамі з лякіраванай скуры і мэталічнымі пражкамі,—загадала мне абвясьціць для агульнага ведама, што нашэньне вышэйпамянёных вопратак забараняецца і што няслухмяныя на аснове загаду Сэнату ад 9 жніўня 1861 году адразу будуць перадавацца на расправу поліцэйскіх судоў".[1] Гэтая абвестка была апублікавана 11 верасьня 1861 г. віленскім поліцмайстарам да ведама жыхароў Вільні. Абвестка вызначае, што дэмонстрацыйную вопратку носіць толькі шляхта і памешчыкі. У рачаістасьці справа стаяла, шырэй: дзеля адных шляхтаў і памешчыкаў ня трэба было-б і гарод гарадзіць. Мяркуючы па пераліку забароненай вопраткі, магчыма думаць, што было пашырана нашэньне сялянскай вопраткі, якою карысталася радыкальна настроеная дробная інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь і часта рамесьнікі, бо такая вопратка дорага не каштавала.

Рэпрэсіі, якія пасыпаліся на дэмонстрантаў, відавочна, ударылі даволі балюча па опозыцыі. Перад намі цікавая адозва, якую выпусьціла нейкая падпольная організацыя ў верасьні 1861 году да Віленцаў. Яна гаворыць, што ўціск і перасьледваньні, якія робяцца ворагамі ў адносінах да «польскага народу, прымусілі яго зьвярнуцца да бога, як да абаронцы ўсіх прыгнечаных. Але гэтая малітва (разумеюцца рэволюцыйныя гімны. У. І.) зрабілася нявыноснай для прыгнятацеля (рускага ўраду. У. І.), бо яна напомніла яму аб яго злачынствах і аб той кары, якую ён панясе за гэтыя злачынствы ў будучыне. „Каб прымусіць народ да адкіданьня гэтай малітвы, вораг творыць новыя мукі і перасьледваньні, нават у сьвятынях, і выдумаў новыя суды, дзе няма і ценю праўды і спавядлівасьці; дзе пад законнаю формаю вораг грэбуе нявінных, каб павялічыць свой вычарпаны скарб. Таму, браты-суграмадзяне каб не пакінуць ворагу нават і формы законнасьці для мук і грабяжа, ставіцца вам у абавязак, каб на некаторы час вы пакінулі громкія сьпевы па касьцёлах нацыянальнага гімну „Божа, што Польшчу", а толькі гаварылі яго ў вядомы час, як ціхую малітву, а замест гэтага пасьля імшы сьпявалі псальму „Бог наш прытулак" і „Анёл панскі" за супакой мучанікаў, што загінулі ў барацьбе за незалежнасьць бацькаўшчыны і замучаны ворагамі".[2] Трудна праверыць, як выконвалася прапанова адозвы, бо нам вядомы цэлы шэраг фактаў, якія сьведчаць, што сьпяваньне гімну „Божа, што Польшчу" ў косьцёлах і на вуліцах не прыпынілася. Цікава яшчэ адзначыць, што ў адказ

  1. Сборник документов музея гр .М . Н. М уравьева. Т. I. Вильна, 1906 г., док. 147, П. I. Г. Н. т. V. ст. 156.
  2. Ibidem, док. 145, ст. 154-5.