Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

былі апрануты бедна, у вопратку, якую насілі мясцовыя сяляне. На іх былі звычайныя зрэбныя кашулі і сьвіткі з даматканага сукна. На нагах былі абуты лапці з зрэбнымі-ж анучамі. Яны старанна крыліся ад поліцыі і і стараліся мець справу і весьці размовы толькі з сялянамі. Час-ад-часу гэтыя невядомыя людзі выходзілі з лясоў то па аднаму, то невялічкімі групкамі і разыходзіліся па вёсках. Харчы яны закуплялі як у сялян, так і ў шынкох. За ўсё плацілі акуратна, нават не таргуючыся. На запытаньні выпадковых сустрэчных, хто яны такія і чаго хочуць, неяк алегорычна адказвалі, што яны шукаюць праўды і прышлі сюды, каб вызваліць з бяды няшчасных людзей.

А. Гілер, адзін з удзельнікаў паўстаньня, так піша пра гэтых лясных людзей: „Яшчэ ў 1861 і 1862 гадох у каралеўстве Польскім, на Падлясьсі і ў шмат якіх мясцовасьцях Літвы (пад Літвою разумеецца былое Літоўска-Беларускае вялікае княства. У. І.) па лясох зьявіліся якія-сь, абкружаныя таямніцаю, соцыяльныя агітатары, якіх называлі лясьнікамі. Яны хаваліся па лясох, у размовы ўдаваліся толькі з мужыкамі, аддаляліся ад панскіх двароў і адукаваных людзей, самі-ж яны мелі выгляд людзей адукаваных і зналі, апроч польскай, чужаземныя мовы. Много разоў патрыятычныя колы Варшавы хацелі даведацца аб характары місіі і аб спосабах пропаганды лясьнікоў, але і тое і другое так і засталася тайнаю“.[1] Далей Гілер выпазуе дапушчэньне, нібыта гэтыя соцыяльныя агітатары, што ён называе лясьнікамі, былі агентамі царскага ўраду, якіх рускі ўрад выкарыстоўваў, каб нацкаваць мужыкоў на палякаў-паноў і, такім чынам, сарваць надыходзячае паўстаньне.

Аб „лясьнікох“ дае весткі прадстаўнік і другой стараны, жандарскі афіцэр Хрулёў. У сваім „Дневнике“ (116 стар.) ён даволі падрабязна апісвае дзеяльнасьць невядомых агітатараў і лічыць іх вельмі шкадлівымі і небясьпечнымі для расійскага ўраду эмісарамі Мераслаўскага. якія разам з тым зьвязаны з чырвонымі рэволюцыйнымі коламі Варшавы. Хрулёў піша аб іх так: „Не падлягае сумненьню, што існуе рэволюцыйны камітэт. Гэты камітэт, здаецца, мае ў Варшаве памяшканьнеў адным з дамоў на Тамцы. Ёсьць надзея, што дом гэты ў хуткім часе будзе вядомы поліцыі. Не падлягае таксама сумненьню, што невядомы рэволюцыйны камітэт у Варшаве знаходзіцца ў нясупынных зносінах з так званымі мераслаўчыкамі, ці з тымі эмісарамі, што крыюцца ў лясох паветаў: Седлецкага, Бельскага і Радзінскага ў Люблінскай губэрні, і што да гэтых эмісараў быў высланы на гэтых днях з нейкім загадам адзін з членаў рэволюцыйнага камітэту. У час набажэнства ў дамініканскім касьцёле 24 (12) ліпня вядомы Малахоўскі займаўся зборам грашовых афяр. Ён зьяўляецца членам рэволюцыйнага камітэту, і адсюль магчыма дапусьціць, што грошы, якія зьбіраюцца ў кась-

  1. A. Giller. Historya powstania narodu polskiego. T. II, cт. 365.