Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

братамі з па-над Віслы, Варты, Нёмна і Дзьвіны ў адзінай няўміручай бацькаўшчыне нашай — Польшчы“. Ня гледзячы на ўсе перашкоды з боку адміністрацыі і вайсковай улады, па ўсяму краю былой Польшчы ў гэты дзень адбыліся дэмонстрацыі. У Варшаве 10 кастрычніка апроч таго адбыліся хаўтуры архібіскупа Фіялкоўскага, якія, дзякуючы ўдзелу ў урачыстасьці чырвоных, зрабіліся рэволюцыйнай дэмонстрацыяй з забароненымі штандарамі, эмблемамі і сьпевамі. Пасьля гэтага 14. X. 1861 г. у Варшаве было абвешчана ваеннае палажэньне. Ня гледзячы на гэта, 15 кастрычніка былі організаваны дэмонстрацыйныя набажэнствы ў касьцёлах; набажэнствы скончыліся ўводам вайсковай сілы ў некаторыя касьцёлы. Усё гэта падымала настрой як у горадзе, так і ў провінцыі.

Зноў у канцы кастрычніка 1861 г. у чырвоных распачаліся нарады аб тым, каб утварыць агульную організацыю, тым больш, што ваеннае палажэньне вымагала новых мэтодаў і новай тактыкі рэволюцыйнай барацьбы. Найбольш захапіліся гэтаю думкаю прыехаўшыя з Кіева студэнты Ігнат Хмеленскі і Леон Главацкі, які ў даны момант быў настаўнікам гімназіі. Абодва яны належаць да крайніх чырвоных. Да іх далучыўся памянёны намі вышэй Ю. Верашчынскі, што ў свае часы быў членам Варшаўскай Капітулы і добра ведаў усе падпольныя організацыі. Гэтыя тры асобы ўтварылі Мейскі Камітэт, які паставіў сваёю мэтаю аўладаць усёй падпольнай організацыяй Польшчы. У першых днях лістапада Мейскі Камітэт склікаў прадстаўнікоў ад чырвоных організацый. Сход адбыўся на кватэры Верашчынскага. Сабралася шмат народу; цікава, што сярод сабраўшыхся мы знаходзім і К. Маеўскага, які такім чынам працуе на два фронты: з белымі і з чырвонымі. Пасьля, бурных спрэчак прысутныя абралі „Кола“, куды ўваходзіў цалкам Мейскі Камітэт і прадстаўнікі галоўных падпольных рэволюцыйных організацый. Кола было прызнана цэнтральным кіруючым органам як для Польшчы, так і для ўсёй провінцыі, у тым ліку і для Беларусі. Прадстаўніком ад Беларусі на сходзе, на якім абралі Кола, быў Б. Шварцэ. Ці ўваходзіў ён у склад сяброў Кола, мы ня ведаем. Трэба зазначыць, што Кола ў цэлым вялікай ролі ня грала, дзякуючы таму, што складалася з вялікага ліку членаў. Уся фактычная ўлада была ў руках Мейскага Камітэту, які праўда выступаў ад імя Кола.

Што датычыць белых, дык уласна кажучы, ужо Земляробскае Таварыства ў Варшаве і на провінцыі было іх організацыяй. Але гэта была легальная організацыя, якую, праўда, магчыма было выкарыстоўваць для нелегальных мэтаў, але якою абмежавацца было немагчыма. Яшчэ да зачыненьня таварыства сярод белых ішлі размовы аб неабходнасьці ўтварэньня нелегальнай організацыі. Па гэтаму пытаньню адбылося некалькі сходаў у аднаго з членаў камітэту і таварыства Адама Гольда. Сходы не далі ніякіх вынікаў. Праўда, некаторыя аўтары ка-