Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная
ОРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛЫХ І ЧЫРВОНЫХ НА БЕЛАРУСІ.

Як мы казалі вышэй, земляўласьніцкая шляхта на Беларусі організавала ня раз падачу політычных адрасоў на імя цара. Апроч таго, яна не адмаўлялася ад організацыі і ўдзелу ў такіх маніфэстацыях, якія падкрэсьлівалі еднасьць усіх часьцін былой Рэчы Паспалітай і насілі выключна польскі патрыятычны характар. Зразумела, царскі ўрад ня мог гэтага ня бачыць. Яшчэ з вясны 1861 году ўрад пачаў зьнімаць з пасад тых шляхецкіх маршалкаў, аб якіх у адміністрацыі былі весткі, што яны прымалі той ці іншы ўдзел у патрыятычных набажэнствах і наогул маніфэстацыях. Найраней быў зволены з сваёй пасады гр. Ян Тышкевіч, маршалак шляхты Віленскага павету. Пасьля звальненьня Тышкевіч зрабіўся сярод земляўласьнікаў героем, і яму часта рабіліся спачувальныя візыты і нават овацыі. Каб спыніць усё гэта, яго выслалі з Вільні на вёску ў яго маёнтак. Апроч Тышкевіча, па вестках поліцыі нядобранадзейнымі аказаліся маршалкі і іншых паветаў. На аснове гэтых вестак адзін за другім былі звольнены з сваіх пасад Беластоцкі павятовы маршалак Саковіч, Берасьцейскі — Гажыч і Панявежаскі — Рымкевіч.

Усё гэта не магло не адбіцца на настроі земляўласьніцкай шляхты, якая, зразумела, была незадаволена звальненьнямі сваіх маршалкаў. Гэтае незадавальненьне найбольш адчувалася ў Віленскім павеце, дзе высланы ў свой маёнтак Тышкевіч, ня гледзячы на нагляд поліцыі, меў зносіны з суседзямі і агітаваў проці расійскага ўраду сярод земляўласьнікаў. У такіх абставінах павінны былі адбыцца выбары новага павятовага Віленскага маршалка шляхты. Яны былі прызначаны на канец чэрвеня 1861 году. На выбары пачала зьбірацца шляхта. Зьехалася каля 60 чалавек. Настрой сярод іх быў даволі павышаны. Аб гэтым даведаўся Назімаў. Ён думаў, што земляўласьнікі дэмонстрацыйна намераны зноў абраць маршалкам апальнага Тышкевіча ці іншую асобу, якая дзеля сваёй нядобранадзейнасьці ня будзе зацьверджана ўрадам. Каб ня было такога непаразуменьня, Назімаў выклікаў да сябе больш вядомых і ўплывовых з земляўласьнікаў, каб праз іх зрабіць адпаведны націск на выбары. Націск удаўся. Шляхта абрала на пасаду маршалка буйнога земляўласьніка А. Ваньковіча, якога Назімаў лічыў даволі добранадзейным.

Але на гэтым справе ня скончылася. Па прапанове аднаго з дэлегатаў быў складзены прывітальны адрас на імя зволенага царскім урадам з пасады маршалка Я. Тышкевіча. Адрас вызначаў, што звальненьне Тышкевіча было зроблена расійскім урадам незаконна, што Тышкевіч выканаў свой патрыятычны ў адносінах да Польшчы абавязак. Усе сапраўдныя патрыёты края павінны шанаваць яго, як пакутніка за ідэёвы ўчынак і выяўляць яму сваё спачуваньне. Пачалося зьбіраньне подпісаў пад адрасам. Выявілася, што далёка ня