Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

ваць сваіх дзяцей у той веры, у якой яны самі захочуць. Далей у адрасе вызначаецца, што ўсе выказаныя шляхтаю пажаданьні абаперты на старыя правы і прывілеі, якім раней карысталася шляхта ў Беларусі. Гэтыя правы і прывілеі зацьверджаны ў трактаце 1773 г. Кацярынаю II за сябе і за сваіх наступнікаў. Цар Аляксандар I на Венскім конгрэсе перад усёй Эўропай таксама асьведчыў, што ўсе краіны, аддзеленыя ад Польшчы, ён злучыць у адно і ўвядзе ў іх народны прадстаўнічы ўрад. Наданьне Аляксандрам II правоў сялянам абудзіла ў шляхты надзеі і рашучасьць прасіць аб звароце сваіх старых шляхецкіх правоў. Апроч таго, шляхта Рагачэўскага павету спадзяецца, што для наданьня асабістай і грамадзкай свабоды ўсім клясам царства Аляксандар II дазволіць прадставіць яму просьбы асобым абраным дэпутатам. Вышэйпаданы адрас шляхта Рагачэўскага павету даручае перадаць на ўхвалу цара Магілеўскаму губэрскаму шляхецкаму маршалку.

Ёсьць весткі, што гэты адрас быў пададзены расійскаму ўраду. „Увосень 1861 году шляхецтва Магілеўскай губэрні падало адрас на імя цара з просьбаю аб далучэньні яе да Літвы. Маршалак шляхты Менскай губэрні Лапа, на чыннасьць якога Менскі губэрнатар скардзіўся міністру ўнутраных спраў Валуеву, быў выкліканы ў Пецярбург. Валуеў, які трымаўся лібэральнага напрамку, прыняў яго вельмі далікатна, выказаў сваё спачуцьцё Літве, даў зразумець, што генэрал-губэрнатар Назімаў будзе звольнены з пасады, што на пасады вышэйшых урадоўцаў будуць назначацца мясцовыя ўраджэнцы, што часткова будзе ўводзіцца польская мова, што будзе адноўлены віленскі унівэрсытэт, але выказаў пажаданьне, каб літоўскае шляхецтва адмовілася ад польскіх тэндэнцый. Усё гэта знаходзілася ў сувязі з рэволюцыйным рухам у Расіі, зьвязаным з рэформамі“.[1]

Наколькі магчыма меркаваць з вышэйпаданага вынятку, адрас быў пададзены толькі шляхтаю Магілеўскай губэрні. Менскі шляхецкі маршалак быў выкліканы ў Пецябург ня ў выніку падачы адрасу. Наадварот, з вынятку відаць, што размова з ім Валуева, вельмі ветлівая прыхарошаная абяцанкамі, мела на мэце папярэдзіць падачу менскай шляхтай адрасу, які ня мог быць пажаданым для расійскага ўраду. Зусім іншая размова была-б з менскім маршалкам, каб менскае шляхецтва адрас падало. Гэта відаць з адносін расійскага ўраду да рагачэўскай шляхты, якая склала адрас. Маршалак Рагачэўскай шляхты быў арыштаваны, высланы ў Пецярбург і там пасаджаны ў крэпасьць. Па ўсіх іншых паветах Магілеўшчыны распачаліся вышукі і сьледзтвы, якія, аднак, ня далі ўраду ніякіх матар‘ялаў для далейшых рэпрэсій. Справа абмежавалася высылкамі з гарадоў у маёнткі некаторых памешчыкаў

  1. Записки поляка о 1863 годе. Извлечение из труда Ст. Козьмяна „Rzecz roku 1863“. Trzy tomy. Kraków, 1896. Рус. Стар. 1898 г. Т. 94, кн. II, ст. 559.