Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

ліцкай духоўнай акадэміі Фэлінскі, які потым быў назначаны Варшаўскім арцыбіскупам, у сваіх гутарках з канчаючымі курс студэнтамі акадэміі кажа, што чырвоныя, вельмі часта са студэнтаў вышэйшых сьвецкіх школ перарабляюцца на ксяндзоў для політычйых мэтаў рэволюцыйнага характару. Фэлінскі папераджае сваіх вучняў, каб яны сьцерагліся гэтых людзей, якія па яго думцы зьяўляюцца небясьпечнымі ваўкамі, апранутымі ў авечую скуру.

Такім чынам, мы бачым, што белая земляўласьніцкая шляхта на Беларусі ўвесь час імкнулася выкарыстаць для опозыцыйнага руху легальна існуючыя ў рамках царскай імпэрыі організацыі. Нелегальнай організацыі падобнай да Варшаўскай Дырэкцыі яна на Беларусі ўтварыць не магла. Магчыма думаць, што беларускія белыя колы толькі зьвязаліся з Варшаўскай Дырэкцыяй. Што датычыць чырвоных, дык яны выявілі большую актыўнасьць, чым белыя. 1861-ы год сабраў чырвоныя сілы на Беларусі. Паміж асобнымі гурткамі ў розных мясцовасьцях праз іх прадстаўнікоў наладжваецца організацыйная сувязь. У Вільні ўтвараецца зародак чырвонай цэнтральнай паўстанцкай організацыі, якая праз Б. Шварцэ зьвязваецца з Варшаўскім Колам.

ПАДЗЕІ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ 1862 Г. Ў ПОЛЬШЧЫ І БЕЛАРУСІ.

Першая палавіна 1862 году дае мала фактаў надворнага выяўленьня руху. На першы погляд можа нават здавацца, што рух спыніўся. У рачаістасьці справа стаіць ня так. Рух схаваўся ў глыбіню. Ідзе далейшая організацыя і зьбіраньне паўстанцкіх сіл.

Белыя ў Польшчы, як і раней, імкнуцца выкарыстаць для сваіх мэтаў усе легальныя магчымасьці. Яны прымаюць удзел у выбарах і ў працы павятовых і гарадзкіх радаў, што вясною пачалі ўжо дзейнічаць на аснове ўгоды Велепольскага. У процівагу чырвоным, якія сваёй агітацыяй падымалі сялян проці паноў, белыя задаліся мэтаю „зблізіць двор з хатаю" ў імя народнага адзінства. Гэтае збліжэньне яны думалі зрабіць культурніцкай дзейнасьцю. Яны лічылі, што даволі даць асьвету сялянству, каб яно, забыўшыся аб соцыяльна-экономічнай розьні паміж сабою і панам, пайшло за ім па шляху адбудаваньня Польшчы. Працуючы ў гарадзкіх і павятовых радах, белыя дабіваліся асыгнаваньня сродкаў на пачатковыя школы. Апроч таго, яны організавалі прыватныя школкі пры дварох і пры касьцёлах. Настаўнікамі ў школах і школках былі панічы і паненкі, якія вучылі бясплатна сялян чытаць і пісаць. Выдаваліся адпаведныя кніжкі, як для навучаньня, так і для чытаньня. Ідэалізавалася старая Польшча, ідэалізаваліся ўзаемаадносіны паміж „добрым" панам і „паслухмяным" селянінам. Каб больш прыцягнуць сялян да ўчобы і да збліжэньня з дваром, дзецям давалі цукеркі, дарослых частавалі.