Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

крывёю павінны будуць заплаціць за векавечнае прыгнечаньне народнай беднаты. Ня трэба баяцца праліцьця крыві народных ворагаў. Ня трэба баяцца, калі мы пабачым, што для таго, каб зруйнаваць сучасны лад, трэба будзе праліць крыві ў тры разы болей, чым было праліта якабінцамі ў часы вялікай Францускай рэволюцыі. Што датычыць народаў, якія сілком далучаны да Расіі, дык яны, у тым ліку і палякі, павінны быць вызвалены. Пасьля вызваленьня ўлада павінна перайсьці ў рукі нацыянальных сходаў гэтых народаў. Нормальным ладам жыцьця паасобных народаў цроклямацыя лічыць добраахвотную вольную фэдэрацыю.

У 1861 г. у Пецярбургу распачаліся студэнцкія „непарадкі". Студэнты таго часу, у сваёй большасьці, зьяўляліся беднякамі. Ня былі выключэньнем і студэнты, што прыехалі ў Пецярбург і Маскву з Польшчы і Беларусі. „Большинство поляков и уроженцев западных губерний в университете отличались крайней бедностью... Поляки и не поляки — это были люди, не имевшие ни своих лошадей, ни дач в Павловске. Это не был пролитариат в социально-экономическом смысле, но это были „пролетарии" в смысле бытовом, для которых вопрос о добывании насущного хлеба был центральным вопросом существования".[1] Зразумела, рэволюцыйны і опозыцыйны рух у Расіі ня мог не закрануць польскай і беларускай вучнёўскай моладзі, як цывільнай так і вайсковай. Ужо з канца 50-х гадоў у Пецярбургу існуюць два гурткі моладзі: адзін складаецца з студэнтаў, другі з афіцэраў. У студэнцкім гуртку працуюць Оскар Авэйдэ, Віктар і Кастусь Каліноўскія і інш. Віктар Каліноўскі, пасьля сканчэньня унівэрсытэту застаўся ў Пецярбургу на пасадзе бібліотэкара ў Публічнай Бібліотэцы. Яго пасада была выкарыстана рэволюцыйнымі коламі для папярэдняй падрыхтоўкі членаў гурткоў. У польскім студэнцкім гуртку прымалі ўдзел і расійскія студэнты. Н. Гогель[2] так піша аб гэтым: „Усе запісаныя ў гурток так добра карысталіся творамі Герцэна, патаемна пашыраючы гэты забаронены плод сярод студэнцкай моладзі, што хутка набылі спачуваючых і сярод расійскай моладзі, якая, падрыхтаваўшыся ў унівэрсытэцкіх гурткох, пачала запісвацца ў члены польскай організацыі з рознымі мэтамі: адны з мэтаю злучэньня ўсіх славянскіх народаў, другія — з мэтаю адбудаваньня Маларосіі,[3] трэція — з мэтаю пропаганды неабходнасьці земскага сабору, чацьвёртыя з мэтаю соцыялістычнаю, пятыя — з мэтаю наогул рэволюцыйнаю". З гэтага вынятку мы бачым, што польскі опозыцыйны студэнцкі гурток прыцягваў да сябе моладзь ня толькі польскую і што ён патрабаваў папярэдняй падрыхтоўкі для сваіх сяброў. Гурток зносіўся з Польшчай і Беларусьсю

  1. М. Н. Покровский. Ibidem, cт. 153.
  2. Н. В. Гогель. Иосафат Огрызко и петербургскнй революционный жонд в деле польского мятежа. Вильна. 1867, ст. 86.
  3. Так Украіна названа ў тэксьце Гогеля.