Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

папалі ў 4 вёскі і, урэшце, у рукі жандараў. Зразумела, калі ў час жніва „Мужыцкая Праўда" была ўжо распаўсюджана, дык выйсьці з падпольнага друку яна павінна была значна раней.

В. Ўрублейскі і Б. Шварцэ гаварылі[1] Вараскаму, што да паўстаньня магчыма прыступіць неўзабаве. Вараскі з імі не згаджаўся, маючы, відаць, на ўвазе слабасьць прадрыхтоўкі ў такіх пунктах, як Вільня і Горадня. З такою думкаю ён выехаў і ў Варшаву. Што датычыць актыўнага члена пецярбурскага падпольнага гуртка Ёзафата Агрызкі, які ў пачатку лета быў у Вільні, дык ён вынес ўражаньне зусім іншае, чым Вараскі. Ён таксама бачыўся з Зьвярждоўскім, Ф. Далеўскім і іншымі прадстаўнікамі опозыцыйнага руху. Пасьля нарады з імі ён наадварот прышоў да перакананьня, што „край ужо гатовы да паўстаньня, а таму ён (Агрызка — У. І.), вярнуўшыся ў Пецярбург, адважыўся прыступіць да чыннасьці",[2] г. зн. да падрыхтоўкі паўстаньня.

Адным словам, у першую палавіну 1862 году чырвоныя выявілі даволі значную актыўнасьць: у Польшчы больш значную, на Беларусі менш значную. У Варшаве ўжо зьявіўся Цэнтральны Народны Камітэт. На Беларусі зьявіліся паасобныя організацыі, якія рыхтаваліся, хоць і слаба, да паўстаньня. Гэтыя організацыі маюць тэндэнцыю концэнтравацца наўкола Вільні. Што датыча белых, дык яны як у Польшчы, так асабліва на Беларусі, ня выявілі актыўнасьці. Яны былі толькі тормазам ўжо распачатага руху.

ПАДЗЕІ ДРУГОЙ ПАЛАВІНЫ 1862 г. Ў ПОЛЬШЧЫ.

З ранейшага мы бачым, што ў Польшчы ўжо зьявіўся Цэнтральны Народны Камітэт. Паступова ён узмацняўся і ставіў сваёю мэтаю падрыхтоўку паўстаньня. Белыя па сутнасьці былі проці паўстаньня. Яны гаварылі аб ім толькі для адводу вачэй. Зразумела, існаваньне Цэнтральнага Камітэту не ўваходзіла ў іх мэты, бо вырывала з іх рук ініцыятыву і кіраўніцтва рухам. У Дырэкцыі зьявілася думка адным „рашучым" ударам вызваліцца ад непатрэбнага ёй конкурэнта. Такім „рашучым" ударам па думцы белых магла быць здрада. На гэтым грунце вынікла збліжэньне Дырэкцыі з Велепольскім. Роля пасярэдніка паміж Дырэкцыяй і Велепольскім узяў на сябе мільлеран Кронэнбэрг. Перагаворы прывялі да пажаданых вынікаў. Велепольскі абяцаў Дырэкцыі, што ён паклапоціцца, каб дабіцца праз намесьніка, якім тады быў вялікі князь Константын, пашырэньня „рэформы", ужо на-

  1. А. А. Сидоров. Польское восстание 1863 г. Истор. очерк. СПБ. 1903 г. ст. 148.
  2. Н. В. Гогель. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный жонд в деле польского мятежа. Вильна, 1867 г. ст. 100.