Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

Спынімся на зьмесьце адозвы. Цэнтральны Камітэт, як сапраўдны ўрад Польшчы, заклікае сялян, каб яны верылі ў сьвятасьць польскай справы і слухалі тых ксяндзоў, якія гавораць аб вызваленьні бацькаўшчыны, аб згодзе, братэрстве і еднасьці. Пасьля таго як будуць выгнаны з Польшчы маскалі, у Польшчы ня будзе падатку на соль і табаку. Ня трэба будзе несьці выдаткаў на шпіёнаў. Будуць адчынены школы для ўсіх, і сялянскія дзеці будуць мець выхад у вярхі грамадзянства. Для тых, хто ня мае сродкаў, школы будуць бясплатныя. Вайсковую службу ўсе будуць несьці па жэраб'ёўцы і ў сваім краі, а ня ў Сібіры і на Каўказе. Тэрмін службы ня будзе даўжэйшы за шэсьць год. Зруйнаваныя маскалямі касьцёлы ўрад адбудуе, а дзе трэба — пабудуе новыя. Урад ня будзе браць чыншаў з урадавых земляў, а тыя грунты, на якіх сядзяць сяляне, аддасьць ім на вечную ўласнасьць. Сялянскія землі, якія знаходзяцца не ў скарбовых руках, польскі ўрад таксама аддасьць сялянам на ўласнасьць, а чыншы за іх заплаціць паном, каб кожны селянін у цэлай Польшчы, Літве (разумеецца Літва і Беларусь. У. І.) і Русі (разумеецца Украіна. У. І.) быў вольны бяз усякай розьніцы паміж ім і панам ці мешчанінам. А калі сяляне ня будуць слухацца польскага ўраду і ня будуць памагаць яму выгнаць з краю маскалёў і немцаў, дык яны не атрымаюць аніводнага з гэтых дабрадзействаў.

Адозва, як мы бачым, характарызуе чырвоных будучага паўстаньня як даволі памяркоўных у адносінах да сялянскага пытаньня. Іх чырвань вельмі тыповая для дробнабуржуазных рэволюцыянэраў. Зразумела, іх програма ідзе далей „рэформы” Велепольскага і белых, а таксама царскай „рэформы“ 19 лютага. Тым ня менш чырвоныя дробнабуржуазнага паўстаньня як у Польшчы, так і на Беларусі, вельмі баяцца парушыць права “священной собственности“ паноў. Аддаючы сялянам панскую зямлю чырвоны Камітэт лічыць патрэбным заплаціць паном за гэтую зямлю. Зразумела, грошы на аплату панскай зямлі дасьць будучаму ўраду ўсё той-жа самы селянін. Калі і прызнаць, што чырвоная частка паўстаньня стаяла на грунце аграрнай рэволюцыі, то гэтая рэволюцыя была вельмі памяркоўная.

Цэнтральны Камітэт, як мы бачым, хоча выкарыстаць для сваіх мэтаў каталіцкае духавенства, асабліва вясковае. Мы ведаем, што і большасьць духавенства, асабліва ніжэйшага, пачала падтрымліваць Камітэт. Вясковыя ксяндзы па касьцёлах чыталі адозву сялянам і пашыралі сярод няпісьменнай масы. Хутка распачаліся зьезды ніжэйшага духавенства, на якіх выносіліся рэзолюцыі аб адыходзе яго ад Дырэкцыі і далучэньні да Камітэту. Камітэт прызнаецца зьездамі духавенства, як поўнамоцны народны ўрад Польшчы.

Адчуваючы ўзрост сваёй моцы і ўплыву, Цэнтральны Камітэт выдаў 1-га версьня 1862 году спэцыяльную адозву, урачыста надрукаваную на вялікіх аркушох. У адозьве ён абвясьціў, што, захоўваючы