Старонка:1 студзеня - рэвалюцыйна-гістарычнае сьвята Савецкай Беларусі.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

ўсіх галінах грамадзянскага разьвіцьця. Ня гледзячы на гэта працоўныя станы не маглі карыстацца ня толькі вытворчасьцю сваіх рук, плёнам свае працы, а нават ня мелі роўных з багатшымі станамі грамадзянскіх правоў і правоў асобы. Праз стараньне, натугі і працу перш плебеяў, далей рабоў, потым падмастэр’яў і батракоў, а пасьля фабрычных рабочых і розных дру­гіх катэгорыяў пралетарыяту жылі й крулявалі розныя паны - багацеі, князі, вяльможы, бюрократы. На сьпінах працоўнікаў яны выхайвалі культуру, якую паднявальвалі сабе на службу і пакіроўвалі працоўнікам на шкоду. Дзяку­ючы гэтаму ўсе гістарычнае разьвіцьцё дзяржаўнага жыцьця любой краіны зьвязваецца гісторыкамі— выхаванцамі багатых станаў, з працаю й чыннасьцю гэтых станаў. З надворнага выгляду яно так і было— бо ў палітычным жыць­ці працоўныя гушчы ня прымалі ніякага ўдзелу. Вось таму, дзеля іх міну­лае жыцьцё складае адно гістарычнае апавяданьне—гэта апавяданьне аб бяспраўным, нявольным жыцьці і бесканечных муках і зьдзеках ад кірую­чых абірацельскіх станаў.

Горай, чымся для рабочых і сялян другіх нацыяў, складалася гіста­рычнае жыцьцё для рабочых і сялян Беларусі. Эканамічна й культурна ад­сталая, пры гэтым разложаная між двума магутнымі народамі, Беларусь на працягу многіх вякоў свайго быцьця зьяўлялася месцам змаганьня між яе суседзямі за розныя сваркі й больш за сваркі аб ёй самой. Так што, па­колькі мажліва судзіць аб тэй ці іншай дзяржаўнай форме, то ў Беларусі з пачатку сярэдніх стагодзьдзяў да апошняга часу наскокамі заводзілася драпеж­ная ўлада, няўпэўненых у сябе і ў сваю сілу захопнікаў. Гэта было горай за самы люты фэадалізм , які як-ніяк калі на адным грунце расьвіваецца,— то мае тыя ці іншыя ўвагі да аховы свае формы і ўсяго, што яе паатрымоў­вае надалей. Акупаваная краіна аброчана на поўнае зьнішчэньне. Бела­русь мела долю вечна акупаванай краіны— таму беларускім працоўным гра­мадам жылося неўмагату цяжка й трудна. Тут ужо нельга было падумаць аб тым ці іншым удзеле іх у палітычным жыцьці свайго краю. Бо з-за гэтых прычын свайго краю ў беларускіх працоўнікаў ня было, а другое ня было ў ім і ніякага сталага палітычнага жыцьця. Часовыя гаспадары Беларусі і яе рабочых ды сялян былі к гэтаму з чужою моваю, норавам і ўкладам. Вось чаму замест свае гісторыі беларускі працоўны народ, калі аглядаецца назад, бачыць адну цёмную пляму сваіх мук. Тымчасам гэтымі мукамі, трымаючы дармаедаў розных краін і нацыяў, ён няўхільна, упарта трымаўся на абма­цаным грунце краю й няўбачна пракладаў сьцяжыну да таго месца, з якога-б можна было адчыніць першую страніцу свае гісторыі й гісторыі свае зямлі. Гэта месца наблізіла само жыцьцё. У нясупынным разьвіцьці эканамічных абставінаў радзілася Вялікая Расейская Акцябрская Рэволюцыя. А ідэя узышоўшая на глебе папярэдняй, капіталістычнай квадры разьвіцьця, мела ў сабе найшырэйшыя заданьні вызваленьня ад усіх формаў рабства. Беларус­кія працаўнік і селянін, адначасна са сваімі братамі— расейскімі працаўні­камі й сялянамі, дастае поўную волю, як палітычную, гэтак і эканамічную. Але, болей таго, Акцябрская Рэвалюцыя для беларускіх працоўных гушчаў падаравала яшчэ й іншыя два падарункі— гэта нацыянальнае аслабаненьне і дзяржаўнае жыцьцё.

Тое й другое дасталіся для беларускіх працоўнікаў праз два гады пасьля выбуху Акцябрскай Рэвалюцыі— гэта першага студзеня 1919 году; часовы беларускі ўрад у гэты дзень, воляю беларускага працоўнага народу, воляю рабочых, сялян, ды чырвонаармейцаў створаны для аховы вялікіх заваёваў сацыяльнае рэвалюцыі на Беларусі, абвясьціў Беларусь Савецкай незалежнай Рэспублікай.

І Беларусь упяршыню на працягу доўгавяковае гісторыі стала дзяр