жаўнаю адзінкаю, роўнай з усімі сацыялістычнымі краінамі дзяржаваю. Беларускія-ж рабочы й селянін з неаформленага, з нявыясьненага блудзячага парабка стаў гаспадаром свае краіны. З тутэйшага ў панскім прыгоне, і з тутэйшага ў цара ў няволі ён стаў самавітаю асобаю, рэвалюцыйным грамадзянінам. І стаўшы гаспадаром свае сацыялістычнае дзяржавы-рэспублікі, беларускі працоўнік на ўвесь сьвет абвясьціў гэта, як сваё заваяваньне. Ён абвясьціў перад працоўнымі ўсіх краін і ўсіх народаў, што знайшоў свае правы, сваё ймя, знайшоў іх праз вялікае паўстаньне. Няхай ведаюць усе заняволеныя ў прыгоне капіталу! Тым жа, хто бачыў у беларускіх працоўных грамадах сродак для нажывы, сілу для эксплёатацыі, было дадзена знаць, што гэткім ен быў да 1 студзеня 1919 году, а з першага—ўжо стаў паўнапраўным вольным гаспадаром у адваёванай у ворагаў сваёй краіне.
Гэткім чынам на эўрапейскай карце Акцябрская рэвалюцыя вызначыла месца, дзе зьмясьцілася паўстаўшая з мук, як фэнікс з попелу, новая працоўная дзяржава. Праўда, гэта месца прышлося якраз на рубяжы, за які па розным прычынам не магла сягнуць хваля пралетарскага вызваленьня, і дзе пачыналіся пазыцыі старога, прыгоннага ладу. Але яна стала жыць, пішучы свае пэрыяды вогневымі літарамі.
Пагроза старога ладу абрынуцца на Савецкія Рэспублікі першым замахам зразу навісла над Беларускай маладой Рэспублікай. Праз яе ляжала дарога да братняй Савецкай Расеі. І не дапусьціць да захапленьня гэтай дарогі стала першым заданьнем беларускіх рабочых і сялян, як грамадзян свае Рэспублікі.
Тады ўстаў к жыцьцю рэвалюцыйны патрыятызм. .Магутнаю хваляю выбіўся ён з патаемных заховаў, ахапіў беларускія працоўныя грамады й заліў Беларусь з усходу на заход, і з поўдня па поўнач. Ён стаў зьлепліваючым цэмэнтам між Савецкай краінай і яе сынамі—рабочымі й сялянамі. Пачуцьцё рэвалюцыйнага патрыятызму, так сама было й тым сродкам, які ўмацаваў у іх рэвалюцыйную дзяржаўнасьць, адвагу й гатоўнасьць бараніць новую маладую Сацыялістычную Рэспубліку.
Праз кароткі час яе жыцьцё закрапілася яшчэ болей — на гэты раз пралітаю за яе крывёю рабочых і сялян. Вайна Савецкіх Рэспублік у 1920 г. з Польшчаю і гэтымі белагвардзейцамі, якіх яна ахоўвала— то фактычна была першая вайна за ахову Беларусі.
Гэта вайна— першы гістарычны эпізод дзяржаўнага жыцьця беларускіх рабочых і сялян. Тая рашучасьць і пэнт, з якімі яна вялася, пакрыюцца незьвяданаю славаю і на многа вякоў уперад будзе выклікаць да сябе ўвагу й асабіста-натхненную ўмільнасьць. Вайна з Польшчаю выкрыла ў беларускіх працоўных гушчах помеж рэвалюцыйным жахам і доўгімі вякамі спаўшы інстынкт сацыялістычнай дзяржаўнасьці. Той кліч, які Савецкая ўлада падала ў часы наступу нямецкага імпэрыялізму па Пскоў, у першыя месяцы 1918 г .— кліч «Сацыялістычная радзіма ў небясьпецы!» другім водгульлем адбіўся ў гушчах беларускага працоўніка ў ліпені 1920 г. Разуменьне радзімы (ацечаства), як фартэцыя пралетарскае думкі, клясавым падсазнаньнем беларускіх працаўнікоў, адчулася з бяспрыкладнай у гісторыі людзей яскравасьцю. У бурлівым захапляючым паўстаньні, у выяўленьні рэвалюцыйнай партызаншчыны, перайшоўшых па ўсім абшары Беларусі— выглядалі моманты акцябрскіх эпізодаў у Пецярбурзе і ў Маскве, ды у паўстаньні парыжаскіх камунараў у 1871 годзе, ахопленых з усіх бакоў нямецкім імпэрыялізмам і ўласнай францускай буржуазеяй.
На падставе гэтых фактараў зраву-ж пасьля замірэньня Савецкая Беларусь з пэўнасьцю прынялася пісаць другую старонку свае гісторыі— яе