Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/14

Старонка праверана

10

века скарб; блага, хто шукае чартовае помачы. Антон, апякун твой, бяздзетны, калі будзеш паслухмяны, ўсё, што мае, табе аддасьць.

Васіль засердаваны плюнуў і мурмочучы адышоўся.

С таго часу ён не прыходзіў дамоў. Антон, бачучы, што-раз вялікшую артачнасьць, даў спакой і супакойна ждаў, што з гэтаго выйдзе. Знаёмые прыносілі розные весткі аб Васілю. Адны казалі, што знайшоў хэўру нейкіх бадзяк, крадзе з імі, збірае грошы і прапівае ў карчме; другіе, што жывучы ў Арыны вучыцца чараваць, і нават бачылі, як з Алютай і Арынай хадзіў па лесі і дрыгве, каля вазёр, збіраючы зельлі на каторых ніколі раса не абсыхае[1], іншые казалі, што з за куста нават чулі, як Арына, вырваўшы з зямлі якісь мох, расказывала яго страшную сілу.

Раз у нядзелю вэчаром гэты з знаёмым, гэны с кумам ідуць у карчму, каб там пры гарэлцы пазюкаці, парадзіцца аб тым і сім і вясёла час скаратаць. Ідзе туды і Марцін, думаючы, што можэ стрэняцца з Васілём.

Седзяць за сталом. Жыд Іосель рады госьцём, налівае гарэлкі. ставіць на стол і

  1. Трава росічка, расьце на купінах і ўжываецца проці чароў.