Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/21

Старонка праверана

17

іншые, што каровы выклікае і другіе робіць шкоды, часам перакідаваецца ў сароку і лётае ўсюды, і гэта навет бачылі.

Брэшуць, Арына добрая кабета і Алюта ейная дачка працавітая дзяўчына, будзе добрай жонкай і добрай гаспадыняй — сам будзеш рад.

— Панская воля — сказаў Антон — зморшчыўся і дзяручы патыліцу пайшоў дамоў.

Цераз некалькі дзён далі на запавядзі — хутка і вясельле. Сабралася ў двор усенька воласьць, пэўня ня дзеля таго, што любілі маладога, але ведалі, што будзе многа гарэлкі. Ня было там вясковых вясельных абрадаў, як звычайна дзеіцца па вёсках, але прад шлюбам маладые палі ў ногі паном сваім просючы багаславенства; пасьля Антону і Арыне; так сама і па шлюбе. Алюта пекна была убраўшыся — паня падарыла ёй якіесь завушніцы, каторые пры агні, якбы іскры кідалі, чырвоная шнуроўка з залатымі галёнамі, чырвоные стужкі ўсюды. Як села за сталом і разплялі ёй чорную касу, з чорных вочаў па белым твары сьлёзы паліліся, ўсе на яе са спагадам глядзелі, пасьля запеялі жонкі вясельную песьню; ўсе плакалі, навет і тые што перш аб ёй блага гукалі. Гэтую песьню так я ўпадабаў, што і цяпер яе ўмею на памяць.