Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/25

Старонка праверана

21

валі дзень і ноч і стараліся адцягнуць яго ад гарэлкі.

Пачаліся ізноў начэпные і бязбожные паступкі. Аднаго разу Антон, Марцін і іншые, што яму дабра хацелі, прыйшлі да яго у вечары і ўпаміналі, каб цярпліва зносіў гора, а можэ Бог дасьць калі небудзь перамену. Раптам надыйшла хмара і ўзнялася бура, ён сядзеў ля вакна задумаўшыся; віхор завыў за сьцяной, а ён, якбы няпрытомны, сказаў: мой брат выючы паляцеў гуляць па шырокіх палёх і густых лясох, хутка і я за ім пабягу. Чуючы гэта ўсе спалохаліся і жонка пачала плакаць, а калі яму Антон пачаў вымаўляць, ён бразнуў дзьвярыма і выйшоў з хаты.

Раз вячаром ідзе ў карчму і знайходзіць там старых сваіх сяброў, с каторымі калісь п’янчыўся, дык узноў пачынаіцца п’янства. Васіль, як ужо добра падпіў, кажэ ім: — Гаротнічаю, але зара буду багатым, прыйшло мне ўдум; пайду начаваці да Вужова Каменя, пакланюся чартом, а можэ мне не пашкадуюць грошай. Каліж з яго сьмеяліся, што не адважыцца там пераначаваці (было ўжо позна), ён схапіў шапку: «Ось жа пакажу, што не баюся страхацьцёў!» — пакінуў у карчме сяброў і пайшоў на ўзгорак да Вужова Каменя, і адтуль не вярнуўся дамоў.