Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/26

Старонка праверана

22

Мінаюць дні, тыдні, месяцы; німа Васіля. Шкадуюць яго знаёмые, жонка і цешча цягам плачуць; з ніскуль німа весткі ці жыве ён, ці памёр.

Розные былі гутаркі міжы людзьмі: адны гукалі, што ля Вялікіх Лук і Пскова праходзіў з разбойнікамі; другіе казалі, што быццам лясьнік водзіць яго па лясох. Нікаторые ходзючы ў грыбы чулі яго голас і сьмех лясьніка; розные былі гутаркі, Васіль згінуў на заўсёды.

Старая Арына гледзючы заўсёды на сьлезы свае Алюты занепала і хутка ўмёрла. Алюта і цяпер яшчэ жыве ў панскім дварэ ні ўдава, ні замужка[1].

  1. Замужняя жонка.