Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/9

Старонка праверана

5

на[1], глядзём усе на Васіля, дзівуючыся з яго адвагі, а ён, хвалючыся з свае гэтае работы, сьмеяўся, аж зайходзіўся. Быў міжы нас адзін дазнаны[2] чэлавек, ён сказаў: чуў я ад старшых людзей, што за гэткую начэпнасьць бываюць беды; згараць тут лясы і гаі, будзе ўпадак на жывёлу, але і табе, Васілю, гэта безкаранна ня пройдзе.

— Што мне за дзела, адказаў Васіль, я рады, што чарту добра каменем трапіў — хай не выганяе з нашых лясоў птушак і зьверат.

Разышлася аб гэтым гуканіна па ўсёй ваколіцы. Іншые, падобные да Васіля, хвалілі яго адвагу, а ён усюды хваліўся сваімі паступкамі; але дазнаные людзі, што ляпей гэта разумелі, с пагардай слухалі хвальбы, і Антон, чэлавек ціхі, засмуціўся, як аб гэтым пачуў.

Другі паступак яшчэ быў страшнейшы: як спомню, дык ажно валасы на галаве тапурацца. Адзін раз так сама на прыгоне грабілі сена, дзень быў сьветлы і супаконы; з усходу сонца паказаліся аблокі і далёка, якбы пад зямлёй, загрымела. Як га бачым віхор ідзе, падымаючыся мінае нашую сенажаць. Раптам Васіль кідае граблі,

  1. Жутка, страшна.
  2. Дасьведчэны.