Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/17

Старонка праверана

Родная зямелька
Жыць хоча раздольна…
Што мілей для сэрца,
Як краіна вольна?

Родная зямелька
Ў бой апошні кліча…
Йдзе, хто хоча волі,
Дык сынам заліча!

1920

Работа йдзе: вайна, пажар…
Глядзіць у вочы голад-цар!..
Куды ні йдзі — крывавы след,—
Народ будуе новы свет.

І чуе вораг смерці час,
Апошні сілы шле на нас…
Але дзе шмат крыжоў, магіл,
Гатова раць там новых сіл…

Яна ідзе на смертны шлях,
Ў руках дзяржыць Чырвоны сцяг…
Уперад мкнецца грамадой,
Ідзе, заве: «На бой! на бой!»

Агонь не тухне. Кожны дзень
Расце іх лік, як ў рань прамень…
Бой скончаць хутка… на крыжах
Развесіць моладзь вольны сцяг!

1920


Селянін і рабочы — удвух
Стары свет агнём паляць, руйнуюць
І на вогнішчы новы будуюць,
Панаваць ў якім будзе молат і плуг.